грузінскі й украінскі палітычны і дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаі́л Саакашві́лі (груз. მიხეილ სააკაშვილი [mɪχɛɪl sɑɑkʼɑʃvɪlɪ], укр.: Міхеіл Саакашвілі; нар. 21 снежня 1967, Тбілісі, ГССР, СССР) — грузінскі і ўкраінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Грузіі з 25 студзеня 2004 па 25 лістапада 2007 і з 20 студзеня 2008 па 17 лістапада 2013 года.
Міхаіл Саакашвілі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
груз. მიხეილ სააკაშვილი | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Уладзімір Зяленскі | ||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігар Палыця | ||||||
Пераемнік | Саламія Баброўская (в.а.) Максім Сцяпанаў |
||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Пётр Парашэнка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ніно Бурджанадзэ (в. а.) | ||||||
Пераемнік | Ніно Бурджанадзэ (в. а.) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ніно Бурджанадзэ (в. а.) | ||||||
Пераемнік | Георгій Маргвелашвілі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джоні Хецурыяні | ||||||
Пераемнік | Раланд Гілігашвілі | ||||||
Нараджэнне |
21 снежня 1967[1][2] (56 гадоў) |
||||||
Бацька | Нікалоз | ||||||
Маці | Гіулі Аласанія[d] | ||||||
Жонка | Сандра Рулафс[d] | ||||||
Дзеці | сыны: Эдуард і Нікалоз | ||||||
Веравызнанне | Хрысціянства (грузінскае праваслаўе) | ||||||
Партыя |
Адзіны нацыянальны рух Рух новых сіл |
||||||
Адукацыя |
Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі Школа права Калумбійскага ўніверсітэта Школа права Універсітэта Джорджа Вашынгтона Міжнародны інстытут правоў чалавека Універсітэт акругі Калумбія |
||||||
Навуковая ступень | магістр права[d] | ||||||
Прафесія | Юрыст-міжнароднік | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Бітвы | Вайна ў Паўднёвай Асеціі | ||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | saakashvilimikheil.com | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт. У пачатку 1990-х гадоў вывучаў права і стажыраваўся ў Францыі, Нарвегіі, ЗША, працаваў у адвакацкай канторы ў Нью-Ёрку. Доктар філасофіі Вашынгтонскага ўніверсітэта імя Дж. Вашынгтона.
У 1995—2000 і 2001—2003 гадах — дэпутат парламента Грузіі. У кастрычніку 2000 — верасні 2001 года — міністр юстыцыі. 3 2001 года — арганізатар і лідар апазіцыйнай партыі «Аб’яднаны нацыянальны рух». 3 2002 старшыня асамблеі (гарадскога ўрада) Тбілісі. Адзін з лідараў «Рэвалюцыі ружаў». У лістападзе 2003 года ўзначаліў шырокі рух апазіцыі, які шляхам масавых вулічных акцый дамогся адстаўкі прэзідэнта Эдуарда Шэварднадзэ. 4 студзеня 2004 года абраны прэзідэнтам Рэспублікі Грузія. На фоне пратэстаў у лістападзе 2007 года падаў у адстаўку і ў студзені 2008 года паўторна выйграў выбары. У кастрычніку 2013 года выбары выйграў Георгій Маргвелашвілі; паводле Канстытуцыі, Міхаіл Саакашвілі не меў права балатавацца на трэці тэрмін, не чакаючы заканчэння прэзідэнцкага тэрміну, ён пакінуў Грузію і выляцеў у Брусель[3]. 4 снежня 2015 прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі падпісаў распараджэнне аб пазбаўленні грамадзянства краіны Міхаіла Саакашвілі[4].
З 13 лютага 2015 па 9 лістапада 2016 — дарадца Прэзідэнта Украіны[5] і старшыня дарадчага міжнароднага савета рэформ[6]. З 30 мая 2015 да лістапада 2016 года — старшыня Адэскай абласной адміністрацыі[7].
Міхаіл Саакашвілі быў пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства ў ліпені 2017 года. Палітык быў дэпартаваны з Украіны ў лютым 2018 года. Міхаіл Саакашвілі транзітам праз Польшчу адправіўся ў Нідэрланды. 28 мая 2019 года новаабраны Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўнёс змены ва ўказ свайго папярэдніка Пятра Парашэнкі і вярнуў грамадзянства Міхаілу Саакашвілі[8].
7 мая 2020 года Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў Міхаіла Саакашвілі кіраўніком Выканаўчага камітэта рэформ[9].
23 сакавіка 2014 года быў выкліканы для дачы паказанняў у галоўную пракуратуру Грузіі, дзе яго планавалі дапытаць наконт памілавання ім у 2008 годзе чатырох высокапастаўленых супрацоўнікаў дэпартамента канстытуцыйнай бяспекі МУС Грузіі, асуджаных у якасці фігурантаў справы аб забойстве 28 студзеня 2006 года банкаўскага служачага С. Гіргвліяні, а таксама за супрацьпраўныя дзеянні ў адрас яго знаёмага Левана Бухаідзэ. Як сведка, М. Саакашвілі, павінен быў прысутнічаць яшчэ па дзевяці крымінальных справах, у т. л. аб гібелі ў 2005 годзе прэм’ер-міністра Грузіі Зураба Жваніі[10].
28 ліпеня 2014 года Саакашвілі быў абвінавачаны ў перавышэнні паўнамоцтваў пры разгоне апазіцыйнай акцыі ў лістападзе 2007 годзе, разгроме тэлекампаніі «Імедзі» і канфіскацыі ўласнасці ў заснавальніка гэтай тэлекампаніі Бадры Патаркацышвілі. Знаходзячыся у Нью-Ёрку, Саакашвілі заявіў аб тым, што «не будзе прыходзіць на допыт у галоўную пракуратуру Грузіі і не мае намеру супрацоўнічаць са следчымі органамі» краіны.
1 жніўня 2014 года Тбіліскі гарадскі суд задаволіў патрабаванне галоўнай пракуратуры Грузіі і завочна выбраў папярэдняе заключэнне ў якасці меры стрымання[11]. Саакашвілі назваў свой завочны арышт неабгрунтаваным, а абвінавачванні — надуманымі і беспадстаўнымі[12].
5 студзеня 2018 года Тбіліскі гарадскі суд завочна прысудзіў Саакашвілі 3 гады турмы.
Ён нелегальна вярнуўся ў краіну напярэдадні мясцовых выбараў. 1 кастрычніка 2021 года Міхаіл Саакашвілі быў затрыманы[13].
Вяртанне палітык патлумачыў гатоўнасцю змагацца разам са сваімі суайчыннікамі ў краіне на мясцовых выбарах, якія адбыліся 2 кастрычніка[14]. Для Саакашвілі і яго аднапартыйцаў было вельмі прынцыпова выйграць іх, аднак гэта не атрымалася[15].
Саакашвілі жанаты з грамадзянкай Нідэрландаў Сандрай Рулафс (якая мае таксама і грамадзянства Грузіі), выхоўвае двух сыноў — Эдуарда (нар. 1995) і Нікалоза (нар. 2005). Да знаёмства з будучым мужам Сандра — былая супрацоўніца Чырвонага Крыжа — паспела наведаць Кутаісі ў складзе гуманітарнай групы[16].
У кастрычніку 2021 года стала вядома, што Саакашвілі знаходзіцца ў блізкіх адносінах з народным дэпутатам Украіны Лізаветай Ясько[17].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.