вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхнаві́чы[1] (трансліт.: Michnavičy, руск.: Михновичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 22 км ад Бярозы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Вёска
Міхнавічы
|
У 1864 годзе вёска ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці, пазначана пад назвай Міхневічы. Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці, пазначана пад назвай Міхневічы, дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін.
З 1925 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 года ўстаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Нарутавіцкім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 8 жыхароў, на фронце загінулі 11 воінаў-землякоў.
З 1954 года ў Блудзенскім сельсавеце. З 1964 года ў Асавецкім сельсавеце (з 1977 Нарутавіцкі)[2]. Паводле перапісу 1970 года ў калгасе «Кастрычнік».
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нарутавіцкага сельсавета[3].
Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага ўсходу на поўдзень. Да яе з усходняга боку прымыкаюць 2 завулкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.