арганізацыя «ценявога ўрада» Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ), Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва (НАК) — структура, створаная падчас палітычнага крызісу і пратэстаў у Беларусі з мэтай забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады, стабілізацыі сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа. Прынцыпы дзейнасці НАУ ўхвалены Каардынацыйнай радай 26 кастрычніка 2020 года. Згодна праграмы паўнамоцтвы НАУ спыняюцца ў дзень уступлення на пасаду новага Прэзідэнта Беларусі.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне | |
---|---|
скарочана — НАУ | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Кіраўнік | Павел Латушка |
Адказная за каардынацыю з Каардынацыйнай радай і штабам С. Ціханоўскай | Вольга Кавалькова |
Сайт | belarus-nau.org/by |
28 кастрычніка 2020 года член Прэзідыума Каардынацыйнай рады беларускай апазіцыі Павел Латушка заявіў аб стварэнні народнага антыкрызіснага кіравання[2][3], якое адказна за пачатак перамоў, а таксама забяспечыць стабільнасць у Беларусі на перыяд пераходу ўлады[4].
6 лістапада Павел Латушка заявіў, што беларуская апазіцыя будзе заклікаць замежныя дзяржавы спыніць супрацоўніцтва з уладамі Беларусі і пачаць крымінальны пераслед тых, хто адказны за гвалт у дачыненні да беларускіх грамадзян[5][6].
11 лістапада НАУ апублікавала[7] два сцэнарыі транзіту ўлады ў Беларусі[8][9][10].
14 лістапада НАУ апублікавала даныя з унутраных справаздач МУС Рэспублікі Беларусь па колькасці затрыманых і колькасці пратаколаў пра адміністрацыйныя правапарушэнні. Паводле іх, з 9 жніўня да 3 лістапада 2020 года ў Беларусі затрымана больш за 25 800 чалавек за «парушэнне заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы і здзяйсненне іншых правапарушэнняў пры іх правядзенні»[11][12]. За гэты час супрацоўнікі МУС склалі больш за 24 тысячы пратаколаў пра адміністрацыйныя правапарушэнні.
НАУ сумесна з ініцыятывай BYPOL займаліся рэалізацыяй праекта «Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў»[13]. 1 снежня 2020 года адбылася прэзентацыя праекта[14].
У студзені 2023 года МУС Беларусі прызнала НАУ экстрэмісцкім фарміраваннем[15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.