шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Офенбергі (ням.: Offenbergen, руск.: Оффенберги) — баронскі род уласнага герба. У перакладзе з нямецкай мовы Offenberg — адкрытая гара. Заснавальнік роду — Фрэдэрык Георг Офенберг. Ёган Офенберг, намеснік Штырыі, быў паслом імператара Максімільяна II да Івана Грознага. Яго сын Лорэнц у 1576 пасяліўся ў Інфлянтах. 20 ліпеня 1634 род унесены ў рыцарскія матрыкулы Курляндскага княства. У XVIII ст. Офенбергі з’явіліся на Беларусі. Род падзяляўся на дзве галіны, адна з іх жыла ў Курляндыі (шляхецкае паходжанне зацверджанае пастановай № 2823 расійскай Герольдыі 3 красавіка 1862), другая на Беларусі. У Расійскай імперыі род баронаў Офенберг быў унесены ў шляхецкія матрыкулы Курляндскай губерні, у VI частку РК Віцебскай губерні і V і VІ частку РК Мінскай губерні.
Офенбергі | |
---|---|
Родапачынальнік | Фрэдэрык Георг Офенберг |
Месца паходжання | Германія |
Падданства | Курляндыя, ВКЛ, Расійская імперыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На сярэбраным полі гербу дзве гары, якія маюць унізе адтуліны. Адна гара, справа — ніжэйшая, злева — вышэйшая. Горы на гербе з’явіліся, відаць, указваюць на геаграфію паходжання роду: нейкая мясцовасць у Германіі ці ў Чэхіі.
Пачатак беларускай лініі паклаў Ян Эбергард Фрэдэрык Ежы фон Офенберг, які валодаў маёнткам Дайневічы ў Браслаўскім павеце і памёр у 1729. У 1820 Якуб Офенберг, праўнук Яна Эбергарда Фрэдэрыка Ежага, набыў у Ігуменскім павеце фальварак Лочын і вёску Сёмкава Слабодка ў Ігната і Антаніны з Завішаў Есьманаў. У сваім маёнтку ён заклаў касцёл, парк, сад і водаправод з фантанамі. У 1845 Лочын перайшоў да сына папярэдняга Віктара. У Лочыне працавала паравая лесапілка, ажыццяўлялася меліярацыя, недалёка ў лесе былі заснаваны новыя паселішчы: засценкі Барсукі і Блыхава, які пазней Часлаў Офенберг назваў у гонар бацькі Віктаравым. У верасні 1918 да маёнтка Лочын былі далучаны фальваркі і ўрочышчы Макаў’я, Язвінкі, Кучышча, Расохі. Часлаў быў апошнім уладаром маёнтку, 3 красавіка 1919 ён з сям’ёй выехаў у Мінск.
Прызнаныя ў шляхецкай годнасці Расійскай імперыі вывадамі Магілёўскага (22 чэрвеня 1804) і Мінскага (8 кастрычніка 1826) дваранскіх дэпутацкіх сходаў, з унясеннем у 4 частку Радаводнай кнігі Мінскай губерні. Вывадам 24 чэрвеня 1834 перанесеныя ў 6 частку РК Мінскай губерні. Зацверджаныя ў дваранстве Расійскай Імперыі загадам Сенату ад 28 ліпеня 1842 за № 10 585.
У 1913 некаторыя прадстаўнікі роду атрымалі пасведчанне з Курляндскага шляхецкага камітэта, што належаць да баронскага роду фон Офенбергаў. Мінскі ДДС здзейсніў дадатковыя вывады з пераносам асоб у 5 частку РК. У баронскай годнасці былі прызнаны Часлаў Антон, яго сыны Віктар і Юрый, яго браты Стафан Аўгусцін і Ян Якуб, і нашчадкі ўсіх названых асоб. Зацверджаныя ў баронскай годнасці загадам Сената ад 23 лістапада 1915 за № 4 969.
Ці маюць права на баронскі тытул іншыя Офенбергі, якія зацверджаны ў расійскім дваранстве па Мінскай губерні, невядома.
Ян Эбергард Фрэдэрык Ежы фон Офенберг (?—1729), меў маёнтак Дайневічы ў Браслаўскім павеце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.