From Wikipedia, the free encyclopedia
Параход, паравое судна — марское або рачное судна, якое прыводзіць у рух паравая машына ці паравая турбіна. Параход з паравой машынай Дж. Уата пабудаваны ў 1802 годзе ў Вялікабрытаніі. У 1807 годзе ў ЗША Роберт Фултан пабудаваў колавы рачны параход. Напачатку параходы былі колавыя, з 1840-х гадоў — з грабным вінтом. З сярэдзіны 20 стагоддзя выцясняюцца больш эканамічнымі цеплаходамі. Сучасныя параходы з паравой (або газавай) турбінай называюцца турбаходамі, турбаэлектраходамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.