From Wikipedia, the free encyclopedia
Перасяленне польскага насельніцтва з былых усходніх тэрыторый Польшчы, таксама вядомае як выгнанне палякаў з Усходніх Крэсаў (польск.: Wysiedlenie Polaków z Kresów Wschodnich)[1], адбывалася ў канцы і пасля Другой сусветнай вайны і прывяло да вымушанай міграцыі прадстаўнікоў польскай нацыянальнасці з 1944 па 1946 гады. Гэта падзея была элементам афіцыйнай палітыкі СССР, які перасяліў больш за мільён польскіх грамадзян. Яны былі дэпартаваны з польскіх тэрыторый, анексаваных Савецкім Саюзам падчас Другой сусветнай вайны і ўключаных у склад Украінскай, Беларускай і Літоўскай ССР паводле дамоўленнасцей Тэгеранскай канферэнцыі 1943 года.
Этнічная высылка польскага насельніцтва была ўсхвалена кіраўнікамі краін антыгітлераўскай кааліцыі — Франклінам Рузвельтам, прэзідэнтам ЗША, Уінстанам Чэрчылем, прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі, і Іосіфам Сталіным, кіраўніком СССР, — на канферэнцыях у Тэгеране і Ялце. Па сутнасці яна стала адным з найбуйнейшым пасляваенных перасяленняў з тэрыторый Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, з якіх перасялілася ў агульнай складанасці каля дваццаці мільёнаў чалавек[2]. Па афіцыйных дадзеных, у ходзе кантраляванага дзяржавай выгнання паміж 1945 і 1946 гадамі прыкладна 1,167,000 палякаў былі вымушаны пакінуць заходнія рэспублікі Савецкага Саюза, менш за 50% з тых, хто быў зарэгістраваны для дэпартацыі[3].
Гэты працэс вядомы пад такімі назвамі, як выгнанне[1], дэпартацыя[4][5] ці рэпатрыяцыя[6], у залежнасці ад кантэксту і крыніцы. Тэрмін «рэпатрыяцыя», які афіцыйна выкарыстоўваўся ў кантраляванай камуністамі Польшчы і ў СССР, быў наўмысным элементам маніпуляцыі грамадскай думкай і не з'яўляўся карэктным[7][8], бо дэпартаваныя людзі з'яджалі з сваёй роднай зямлі, а не вярталіся на яе[9]. Гэты працэс таксама часта называецца першай рэпатрыяцыяй, калі маецца на ўвазе другая рэпатрыяцыя ў 1955—1959 гадах. У больш шырокім кантэксце перасяленне палякаў часам апісваецца як кульмінацыя працэсу «дэ-паланізацыі» абласцей падчас і пасля Другой сусветнай вайны[10]. Працэс планаваўся і праводзіўся камуністычным рэжымам СССР і ў пасляваеннай Польшчы. Многія з дэпартаваных палякаў былі пераселены ў былыя нямецкія ўсходнія правінцыі, якія пасля 1945 года называлі «Вернутымі тэрыторыямі» Польскай Народнай Рэспублікі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.