Ратайчыцы
вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Рата́йчыцы[1] (трансліт.: Ratajčycy, руск.: Ратайчицы) — вёска ў Беларусі, у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ратайчыцкага сельсавета.
Вёска
Ратайчыцы
| ||||||||||||||||||||||||
Знаходзяцца пры ўпадзенні ракі П’яўкі ў раку Тачыю, за 18 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Каменец[2], за 30 км ад Брэста[2], за 16 км ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы[2].
Ад вёскі паходзіць назва Ратайчыцкай світы, мясцовага стратыграфічнага падраздзялення верхняга пратэразою Беларусі, якое ўтварае большую сярэднюю частку валынскай серыі венду, уключае вулканічныя і вулканагенныя асадкавыя пароды.
Летам 1906 года адбылося антыкулацкае выступленне. Сяляне вёскі Кустынь сумесна з сялянамі вёсак Ратайчыцы і Рудаўцы Берасцейскага павета выгналі з маёнтка Трасцянец групу кулакоў, якія купілі гэты маёнтак за 115 тыс. рублёў.
У вёсцы знаходзіцца аднайменны гадавальнік дэкаратыўных раслін[3].
У 1920-х гадах у вёсцы працаваў настаўнікам Адам Трыпус.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.