From Wikipedia, the free encyclopedia
Русільён (фр.: Roussillon) — гістарычная вобласць на поўдні Францыі, каля граніцы з Іспаніяй, на узбярэжжы Міжземнага мора. Уключае дэпартамент Усходнія Пірэнеі. Плошча 4,1 тыс. Насельніцтва каля 400 тысяч чалавек (на 2000 год). Адміністрацыйны цэнтр — Перпіньян.
Рэльеф пераважна горны, на захадзе да 2921 м (пік Карліт). Клімат міжземнаморскі (на узбярэжжы), умераны (у гарах). Ападкаў 800—900 мм за год. У гарах захаваліся дубовыя і дубова-грабавыя лясы.
Раён вінаградарства, садоўніцтва, агародніцтва; на горных пашах — жывёлагадоўля. Харчовая прамысловасць. ГЭС. На беразе мора — курорты (Сен-Сіпрыен і іншыя). Турызм.
У старажытнасці тэрыторыю Русільёна насяляла племя сардонаў з цэнтрам у Русцыно (адсюль назва). У 8—9 ст. графства ў дзяржаве Карла Вялікага (уваходзіла ў Іспанскую марку); з 915 улада графаў стала спадчыннай.
З 1172 года Русільён пад уладай каралёў Арагона, але да 1258 заставаўся пад французскім суверэнітэтам. У 1276—1344 у складзе каралеўства Маёрка. У 1463 анексіраваны французскім каралём Людовікам XI. У 1493 годзе Францыя вярнула Русільён Іспаніі. Шматвяковая вайна за Русільён паміж Францыяй і Іспаніяй скончылася Пірэнейскім мірам 1659 года, паводле якога правінцыя канчаткова замацавана за Францыяй.
Пасля Французскай рэвалюцыі 1789—1799 гадоў Русільён падзелены на дэпартаменты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.