From Wikipedia, the free encyclopedia
Сляпянская водная сістэма (Сляпянскае воднае паўкальцо) — водна-паркавая сістэма ў складзе Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, адзін з вядучых пасля водна-зялёнага дыяметра Мінска элементаў архітэктурна-планіровачнай структуры і ландшафту горада Мінска[1].
Славутасць | |
Сляпянская водная сістэма | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Архітэктар | калектыў аўтараў: архітэктары — Васіліса Паўлаўна Шыльнікоўская, Барыс Алегавіч Юрцін, Мікалай Фёдаравіч Жлоба, Людміла Аляксандраўна Жлоба, Дзмітрый Васільевіч Герашчанка, Людміла Уладзіміраўна Белякова, Любоў Дзмітрыеўна Усава, Р. Заікін і інш.; інжынеры-гідратэхнікі — В. Савіч, Аляксандр Георгіевіч Самончык, Мікалай Мікалаевіч Сакалоўскі, П. Гольдберг, Л. Дзеравянка і інш. |
Будаўніцтва | 1976—1985 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праект Сляпянскай воднай сістэмы лічыцца адным з лепшых у сусветнай практыцы ландшафтнага пераўтварэння[2].
Будаўніцтва сістэмы пачалося ў 1976 г., галоўнае збудаванне — Цнянскае вадасховішча пачалі запаўняць у 1982 г. Скончана будаўніцтва ў 1985 г.
Пачатак сістэмы — вадасховішча Дразды. Па напорных трубаправодах вада ідзе ў Цнянскае вадасховішча, з яго па добраўпарадкаваным рэчышчы Сляпянкі (уздоўж вуліцы Сядых, жылых раёнаў Зялёны Луг і Усход) — у вадасховішча ЦЭЦ-3, адтуль вяртаецца ў Свіслач.
Працягласць канала ў межах горада Мінска — 22 км, перапад вышынь на ўсім працягу воднай сістэмы складае 31 м. Аб'ём вады — 3,1 млн м³. Агульная плошча водна-зялёнай сістэмы — 122,4 га. Колькасць каскадаў — 13, колькасць дэкаратыўных вадаёмаў — 14, агульнай плошчай больш 50 га[1][3]. Каскады зроблены з выкарыстаннем розных эфектаў падаючай вады: шматступенныя перапады, суцэльныя ці падзеленыя люстэркавыя злівы вады і інш. Маюцца пляцоўкі для краявіднага агляду, пешаходныя дарожкі, у тым ліку пад каскадамі падаючай вады[4].
У 2002—2006 гг., у сувязі з будаўніцтвам і ўводам у эксплуатацыю новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, адбылося годнае і выразнае акультурванне прылеглай да бібліятэкі тэрыторыі, якая з'яўляецца часткай Сляпянска воднага паўкола (Сляпянскай воднай сістэмы). Аднак восенню 2014 г. пачалося будаўніцтва двухузроўневай траспартнай развязкі на перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава (каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі), для чаго была значна звужана тэрыторыя нядаўна добраўпарадкаванай прылеглай паркавай зоны Сляпянскай воднай сістэмы з абодвух бакоў праспекта, а таксама знесены былы ўваход у парк[5]. Двухузроўневая развязка таксама «разрэзала» краявід і панараму праспекта Незалежнасці.
У 1989 г. група архітэктараў і інжынераў ДП «Мінскпраект» — аўтарскі калектыў праекта водна-зялёнага дыяметра Мінска (архітэктары Мікалай Жлоба, Барыс Юрцін, Васіліса Шыльнікоўская, Людміла Жлоба, Людміла Белякова, Дзмітрый Герашчанка, інжынер Аляксандр Самончык) — атрымала Дзяржаўную прэмію СССР у галіне архітэктуры за архітэктурна-ландшафтны комплекс Сляпянскай воднай сістэмы (Сляпянскага воднага паўкола)[6][7]. Гэты аб'ект гарадской ландшафтнай архітэктуры Мінска таксама быў удастоены вялікага артыкула ў самай аўтарытэтнай «Сусветнай энцыклапедыі архітэктуры»[8]. У энцыклапедыю былі ўключаны чатыры артыкулы аб архітэктурных аб'ектах Беларусі, і менавіта артыкул аб Сляпянскай воднай сістэме з'яўляецца першым па значнасці[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.