Барыс Алегавіч Юрцін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Алегавіч Ю́рцін (н. 29 лістапада 1932, г. Чыта) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1958 годзе Львоўскі політэхнічны інстытут. У 1958—1963 гадах працаваў у інстытуце «Кузбасгарпраект» у Новакузнецку, у 1963—1971 гадах у Алма-Аце, у 1971—1973 гадах намеснік начальніка Галоўнага архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення ў Мінску, у 1973—1990 гадах начальнік майстэрні, галоўны архітэктар майстэрні, галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскпраект»[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражываў у Мінску[2].
Remove ads
Творчасць
Выканаў у аўтарскім калектыве праекты планіроўкі забудовы Ніжнеастроўскай плошчы ў Новакузнецку, мікрараёнаў № 1, 2 у г. Новаілійску, № 10, Сайрак, Кактэм у Алма-Аце[2].
Асноўныя работы: добраўпарадкаванне берагавой зоны р. Свіслач у раёне вул. Пуліхава (1976—1990), добраўпарадкаванне бульвара па вул. Ракасоўскага (1975—1977), спартыўны комплекс «Працоўныя рэзервы» (1980—1984), рэканструкцыя тэрыторыі стадыёна «Дынама» (1980), архітэктурна-мастацкае афармленне станцыі метро «Парк Чалюскінцаў» (1984)[1], рэканструкцыя парку імя Чалюскінцаў (1986)[2], стварэнне архітэктурна-ландшафтных комплексаў усходніх раёнаў горада на аснове Сляпянскага водна-паркавага паўкальца (Дзяржаўная прэмія СССР 1989), рэканструкцыя ўчастка праспекта Ф. Скарыны (пл. Незалежнасці — Філімонава, 1984—1985), добраўпарадкаванне тэрыторыі, прылеглай да гасцініцы «Беларусь» (1989, усіх кіраўнік аўт. калектыву)[1], Міхайлаўскага сквера і інш[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны дыпломам і медалём СА СССР за Вілейска-Мінскую водную сістэму (1984). Дзяржаўная прэмія СССР за архітэктурна-ландшафтныя комплексы ўсходніх раёнаў Мінска (1989, у аўтарскім калектыве)[2].
Сям'я
У шлюбе з архітэктарам Верай Юрціной.
Зноскі
- Юрцін Барыс Алегавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Юртин Борис Олегович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads