From Wikipedia, the free encyclopedia
Субаркты́чны по́яс[1], субарктыка[1] — прыродны геаграфічны пояс ў Паўночным паўшар’і, які мяжуе з арктычным поясам (Арктыкай) на поўначы і ўмераным поясам на поўдні. Ляжыць прыкладна паміж 50 ° і 70 ° паўночнай шыраты.
Характарызуецца субарктычным кліматам з доўгай халоднай зімой. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені ад -5 да - 40 °C, у ліпені 2—12 °C. Ападкаў выпадае 300—500 мм за год. Снегавае покрыва трымаецца каля 8 месяцаў. Характэрны высокая вільготнасць паветра, вялікая воблачнасць і моцныя вятры, вечная мерзлата і моцная забалочанасць.
Вегетацыйны перыяд доўжыцца 2—3 месяцы. У паўночнай часты пояса тундра, у паўднёвай - лесатундра.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.