From Wikipedia, the free encyclopedia
Сысо́ла (руск.: Сысо́ла[1][2]) — рака ў Расіі, у Рэспубліцы Комі, левы прыток ракі Вычагда (басейн Паўночнай Дзвіны).
Сысола | |
---|---|
комі Сыктыв, Сыктыл, руск. Сысола | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 487 км |
Басейн | 17 200 км² |
Расход вады | каля 33 м³/с (за 318 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Паўночныя Увалы |
• Каардынаты | 59°55′53″ пн. ш. 51°49′42″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вычагда |
• Месцазнаходжанне | Сыктыўкар |
• Каардынаты | 61°41′15″ пн. ш. 50°50′32″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вычагда → Паўночная Дзвіна → Белае мора → Паўночны Ледавіты акіян |
Краіна | |
Рэгіён | Рэспубліка Комі |
Код у ДВР | 03020200112103000018563 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 487[3] км, плошча вадазбору 17 200[3] км². Сярэдні расход вады за 318 км ад вусця каля 33 м³/с. Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Разводдзе з 2-й паловы красавіка да сярэдзіны чэрвеня. Замярзае ў канцы кастрычніка — лістападзе, адкрываецца ў канцы красавіка — пачатку траўня.
Найбуйнейшыя прытокі — Ком, Тыб’ю, Вялікая Візінга (левыя); Ныдым, Лэп’ю, Поінга (правыя).
Сысола пачынаецца на Паўночных Увалах, на мяжы Рэспублікі Комі і Кіраўскай вобласці. У месцы ўпадзення Сысолы ў Вычагду знаходзіцца сталіца Рэспублікі Комі — горад Сыктыўкар. Рака суднаходная на адлегласці 323 км ад вусця (да сяла Койгарадок)[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.