Тапаграфічная здымка
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тапаграфі́чная зды́мка[1][2] — сукупнасць палявых і камеральных работ па вызначэнню характэрных пунктаў мясцовасці з мэтай атрымання яе графічнай або аналітычнай мадэлі — тапаграфічнай карты (плана мясцовасці) у зададзеным маштабе.
Падзяляецца на аэрафотатапаграфічную, фотатэадэлітную, мензульную і тахеаметрычную[1]. Асновай тапаграфічнай здымкі з’яўляецца геадэзічная сетка[2].
Палявыя работы пры тапаграфічнай здымцы складаюцца з выпрацоўкі планава-вышыннага абгрунтавання на аснове геадэзічных сетак (пракладка тэадалітных і нівелірных хадоў, трыангуляцыя, геадэзічныя засечкі), здымкі характэрных аб’ектаў на мясцовасці, рэльефу, сітуацый. Вызначаюцца назвы населеных пунктаў і іншых геаграфічных аб’ектаў (рэк, азёр, балот, урочышчаў і інш.). Пасля правядзення здымачных работ і іх праверкі ў палявых умовах праводзяць камеральную апрацоўку атрыманых матэрыялаў і вычэрчваюць тапаграфічны планшэт, які з’яўляецца асновай тапаграфічнай карты.
Асабліва шырока ўжываецца стэрэаскапічная наземная, аэрафотаздымка і касмічная здымка. Калі тапаграфічную здымку неабходна выканаць у буйным маштабе, ужываюць аэрафотаздымку ў спалучэнні з мензульнай, калі атрыманыя на фотаплане контурныя элементы мясцовасці дапаўняюцца выявай рэльефу, атрыманай спосабам мензульнай здымкі.
У цяперашні час пры тапаграфічнай здымцы ў дапамогу да традыцыйных метадаў ужываюць магчымасці навігацыйных сістэм GPS і ГЛОНАСС.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.