From Wikipedia, the free encyclopedia
Францішак (Франц-Салезій) Нарбут (польск.: Franciszek Narbutt; 9 лістапада 1845, маёнт. Шаўры, Лідскі павет — 7 снежня 1892, Трновец-над-Вагам, Венгрыя) — капітан узброеных сіл паўстанцаў 1863-64 гг.
Францішак Нарбут | |
---|---|
Нараджэнне |
9 лістапада 1845 |
Смерць |
7 снежня 1892 (47 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Нарбуты |
Бацька | Тэадор Нарбут |
Маці | Крысціна з Садоўскіх[d] |
Адукацыя |
Адзін з сыноў Тэадора Нарбута. Брат удзельнікаў паўстання — Людвіка, Баляслава і Станіслава Нарбутаў.
Скончыў Шляхецкі інстытут у Вільні, вучыўся на факультэце права Пецярбургскага ўніверсітэта, дзе ўступіў у падпольную арганізацыю польскіх студэнтаў. Пасля таго, як арганізацыю раскрылі, вымушаны быў у 1861 годзе пакінуў вучобу і ад’ехаў у Вільню. Потым нелегальна з’ехаць за граніцу Расіі. Спачатку ў Брусель, потым у Жэневу.
З пачаткам паўстанне ў 1863 годзе далучыўся да атрадаў Мар’яна Лангевіча, які дзейнічаў у Сандамірскім ваяводстве, дзе адразу служыў у пяхотным аддзеле ў рангу капітана, а потым прымаў удзел у стварэнні кавалерыйскага аддзела[1], дзейнічаў у Люблінскім ваяводстве.
Пасля паражэння нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі эмігрыраваў у Францыю, дзе нейкі час галадаў, пакуль не сустрэў сваю сястру Тэадору Манчуанску, якая дапамагла яму. Потым з’ехаў у Бельгію, нарэшце пераехаў у Венгрыю, дзе і асеў. Там Францішак Нарбут ажаніўся з Ізабелай Сейлар, працаваў чыгуначным інжынерам[2] на чыгунках Малдовы і Венгрыі.
Памёр у венгерскім горадзе Торнуш 7 снежня 1892 года, дзе і пахаваны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.