Аб’яднанае Балтыйскае герцагства

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аб’яднанае Балтыйскае герцагства
Remove ads

Аб'ядна́нае Балты́йскае ге́рцагства (ням.: Vereinigtes Baltisches Herzogtum) — злучаная персанальнай уніяй з Прусіяй марыянетачная дзяржава, абвешчаная ў 1918 годзе кіруючымі коламі остзэйскіх немцаў пры падтрымцы акупацыйнага нямецкага войска на тэрыторыі сучасных Латвіі (акрамя Латгаліі) і Эстоніі пасля заключэння Брэсцкага міру.

Хуткія факты Аб'яднанае Балтыйскае герцагства, Сталіца ...
Хуткія факты Гісторыя Латвіі ...
Remove ads

Перадумовы

Падчас Першай сусветнай вайны, нямецкае войска акупавала Курляндскую губерню Расійскай імперыі да восені 1915 года. Фронт стабілізаваўся ўздоўж лініі РыгаДзвінскБаранавічы.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі, з былых расійскіх Эстляндскіх і поўначы Ліфляндскае губерняў 12 красавіка (30 сакавіка) 1917 года стварылі Эстонскую аўтаномную губерню. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, 28 лістапада 1917 абраны парламент аўтаномнай губерні абвясціў сябе вярхоўнай уладай у Эстоніі і 24 лютага 1917 (за дзень да акупацыі нямецкімі войскамі) выдаў Дэкларацыю аб незалежнасці Эстоніі. Заходнія саюзнікі прызналі Эстонскую Рэспубліку дэ-факта ў маі 1918 года[1].

Латвійскую нацыянальную раду сфарміравалі 16 лістапада 1917 года. 30 лістапада 1917 года ў памяшканні Латвійскага этнаграфічнага музея Рада абвясціла аўтаномію латышскага края ў этнічных межах. Афіцыйна незалежнасць Латвійскай Рэспублікі была абвешчаная 15 студзеня 1918 года[1].

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі нямецкія войскі пачалі наступ з Курляндыі, а да канца лютага 1918 нямецкія войскі кантралявалі тэрыторыі былых расійскіх Ліфляндскай губерні і Эстонскай аўтаномнай губерні, якая абвясціла пра сваю незалежнасць. Паводле Брэсцкага міру 3 сакавіка 1918 года бальшавіцкая Расія страціла Курляндскую губерню, і згодна з Берлінскае дамовай ад 27 жніўня 1918 года страціла Эстонскую аўтаномную губерню і Ліфляндскую губерню[1].

Remove ads

Гісторыя

Пасля падпісання Брэсцкага міру, які замацаваў аддзяленне Прыбалтыкі ад Савецкай Расіі, Курляндскі (8 сакавіка) і Ліфляндскі (12 красавіка) соймы (т. з. Ландэсраты) абвясцілі аб аднаўленні на тэрыторыі былых Курляндскай, Ліфляндскай, Эстляндскай губерняў герцагстваў Курляндыя і Лівонія, адпаведна.

Нямецкае камандаванне Усходняга фронту (Обер-Ост) прадугледжвала аб'яднаць гэтыя самаабвешчаныя ўтварэнні ў буфернае «вялікае герцагства Лівонскае», злучанай асабістай уніяй з прускай каронай. Стаўка пры гэтым рабілася на садзейнічанне нямецкага насельніцтва Прыбалтыкі (остзэйскіх немцаў) і антыбальшавіцкіх узброеных фарміраванняў на чале з Бермонт-Авалавым.

Увосень 1918 нямецкі імператар пасля шматмесячных ваганняў прызнаў незалежнасць прыбалтыйскага герцагства. На гэтым этапе меркавалася, што фармальным кіраўніком «аб'яднанага герцагства» са сталіцай у Рызе стане Адольф Фрыдрых Мекленбург-Шверынскі, але накшталт іншых нямецкіх квазідзяржаўных утварэнняў Балтыя ўвальецца ў склад федэратыўнай Германскай імперыі.

У кастрычніку 1918 райсканцлер Максіміліян Бадэнскі аддаў распараджэнне аб перадачы кіравання Прыбалтыкай ад ваенных у рукі грамадзянскага ўрада. На час адсутнасці герцага ўладныя паўнамоцтвы павінна была ажыццяўляць утвораная ў лістападзе рэгенцкая рада, у склад якой увайшлі чатыры немцы, тры эстонцы і тры латышы. Узначальваў савет барон Адольф Канстанцін Якаб Пілfр фон Пільхау-Аўдэрн.

Скасаванне

30 студзеня 1918 Латвійская часовая нацыянальная рада прыняла рашэнне аб стварэнні суверэннай і дэмакратычнай Латвіі, у якую павінны быць уключаны ўсе населеныя латышамі рэгіёны.

Пасля пачатку Лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі 9 лістапада 1918 году, прычынай якой было паражэнне кайзераўскай імперыі ў Першай сусветнай вайне, міністр абароны абвешчанай нямецкімі рэвалюцыянерамі Веймарскай рэспублікі аддаў загад аб вывадзе з Прыбалтыкі дывізій Нямецкай імперскай арміі, якая падтрымлівала Балтыйскае герцагства.

Балтыйскае герцагства спыніла сваё існаванне, а ўжо 18 лістапада 1918 году Народная рада на чале з Карлісам Улманісам і Янісам Чакстэ, якая прадстаўляла шэраг латвійскіх партый і грамадскіх арганізацый, абвясціла незалежнасць Латвійскай Рэспублікі.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads