Я́мная культура — археалагічная культура бронзавага веку ва Усходняй Еўропе. Ахоплівала значныя тэрыторыі ад Днястра на захадзе да паўднёвага Урала на ўсходзе. Перыяд існавання — каля 3200 — 2300 гг. да н.э.

Хуткія факты Ямная культура Бронзавы век, Геаграфічны рэгіён ...
Ямная культура
Бронзавы век
ThumbЯмная кераміка з калекцыі Эрмітажа
Геаграфічны рэгіён Усходняя Еўропа
Лакалізацыя Украіна, Расія
Датаванне 3200 да н.э. — 2300 да н.э.
Носьбіты індаеўрапейцы
Тып гаспадаркі жывёлагадоўля
Даследчыкі В. А. Гарадцоў, Л. С. Клейн
Thumb
Пераемнасць
Хвалынская культура, Сярэднястогаўская культура Афанасьеўская культура, Андронаўская культура, Пазырыкская культура
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Паходжанне

Паводле курганнай гіпотэзы Марыі Гімбутас[1], Ямная культура належала непасрэдным продкам індаеўрапейцаў. Дзякуючы асваенню конегадоўлі і выкарыстанню вазоў яны здолелі прасунуцца з тэрыторыі Прычарнамор’я на іншыя землі. Леў Клейн, які сам займаўся раскопкамі помнікаў Ямнай культуры і вылучыў з яе складу заходнюю Нерушайскую культуру, лічыць, што Ямная культура — радзіма ранніх арыяў[2].

Даследаванні палеагенетыкаў 2015 г. паказалі, што заснавальнікамі Ямнай культуры былі выхадцы з трох розных папуляцый[3]. Аснову складалі мясцовыя паляўнічыя і збіральнікі, носьбіты генома, блізкага да сучасных індаеўрапейскіх народаў. 15 — 25 % генома належала насельніцтву, якое мігрыравала з усходняга Закаўказзя. Мяркуецца, што яно заснавала Хвалынскую культуру, продкавую ў адносінах да Ямнай. Меншасць (6 % генома) належала паляўнічым і збіральнікам з Заходняй Еўропы.

Перыядызацыя

У існаванні Ямнай культуры археолагамі вылучаюцца наступныя перыяды[4]:

  • Ранні (да сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н. э.), які вызначаецца аднастайнымі пахаваннямі з ляжалымі на спіне і афарбаванымі охрай касцякамі, арыентаванымі галавой на ўсход, керамічнымі пасудзінамі з высокім горлам, накольчатым і штампаваным арнаментам, вырабамі з каменю, косці і ракавін пры амаль поўнай адсутнасці металічных вырабаў.
  • Другі (трэцяя — чацвёртая чвэрці 3 тысячагоддзя да н. э.): узнікненне лакальных адрозненняў, у Прычарнамор’і з’яўляюцца пахаванні галавой на захад, яйкападобныя пасудзіны з нізкім горлам, чыгуны з плоскім дном, шнуравы арнамент, медныя вырабы.
  • Трэці (канец 3 тысячагоддзя — 2 тысячагоддзе да н. э.): павелічэнне лакальных адрозненняў, пахаванні без охры і ўстойлівай арыентацыі, кераміка з плоскім дном, вялікія медныя вырабы (сякеры, молаты), касцяныя ўпрыгожванні з молатападобнымі шпількамі, вазы з суцэльнымі коламі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.