From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Ётэйка (літ.: Jonas Joteika; 1795, Рыконты[1] — ?) — літоўскі гравёр, графік і жывапісец, чыя творчасць цесна звязана з мастацкім жыццём Літвы і Беларусі. Брат мастака Палікарпа Ётэйкі[1].
Ян Ётэйка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1795 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэтны жывапіс[d], пейзаж і графіка |
Вучоба | |
Уплыў | Ян Рустэм, Джозеф Сандэрс, Антоні Бланк[d] і Андрэй Іванавіч Іваноў[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1815—1818 гадах вучыўся жывапісу ў Віленскай мастацкай школе пры Віленскім універсітэце ў Яна Рустэма і гравюры ў Джозефа Сандэрса. У 1819—1821 гадах вучыўся ў Варшаўскім універсітэце ў Антоні Бланка . Некаторы час ён вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў у Андрэя Іванова[1].
У 1822—1823 выкладаў малюнак у павятовай школе Укмярге, у 1825—1826 гадах — у Мінску, у 1826—1828 гадах — у Крожах. За жорсткае абыходжанне і перавышэнне паўнамоцтваў быў звольнены[1].
Дата смерці невядомая, апошнія згадкі каля 1840 года[1].
Ствараў ілюстрацыі-гравюры для выдання «Dziennik Wileński», эскізы тэатральных дэкарацый. Ствараў копіі чужых палотнаў, пісаў партрэты[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.