Літва
краіна ва Усходняй Еўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Літва́ (літ.: Lietuva; літоўскае маўленне: [лятува́]), радзей сустракаецца варыянт Летува́[3][4] — краіна ў Паўночнай Еўропе. Самая вялікая па плошчы і колькасці насельніцтва з трох балтыйскіх краін. Мяжуе з Латвіяй на поўначы, Беларуссю на паўднёвым усходзе, Польшчай на поўдні і расійскім эксклавам — Калінінградскай вобласцю на паўднёвым захадзе. На захадзе абмываецца Балтыйскім морам.
| |||||
Гімн: «Tautiška giesmė» | |||||
Дата незалежнасці | 16 лютага 1918; адноўлена 11 сакавіка 1990 (ад СССР) | ||||
Афіцыйная мова | літоўская | ||||
Сталіца | Вільнюс | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Вільнюс, Каўнас, Клайпеда | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр Старшыня Сейма | Гітанас Наўседа Інгрыда Шыманіце Вікторыя Чмілітэ-Нільсэн | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 123-я ў свеце 65.300 км² 1,35 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2018) • Перапіс (2011) • Шчыльнасць | 2.800.667[1] чал. (137-я) 3.043.429 чал. 42,9 чал./км² (173-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2018) • На душу насельніцтва |
$96,261 млрд[2] $34.596 (41-ы) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2015) • На душу насельніцтва |
$51,002 млрд $17.334 | ||||
ІРЧП (2014) | ▬0,834 (вельмі высокі) (35-ы) | ||||
Этнахаронім | літоўцы | ||||
Валюта | Еўра (€, EUR) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .lt, .eu | ||||
Код ISO (Alpha-2) | LT | ||||
Код ISO (Alpha-3) | LTU | ||||
Код МАК | LTU | ||||
Тэлефонны код | +370 | ||||
Часавыя паясы | +2 |
Літва адносіцца да краін з невялікай колькасцю насельніцтва, якое пры тым працягвае скарачацца. Тэмпы памяншэння колькасці насельніцтва — адны з самых высокіх у свеце. Дзяржаўная мова — літоўская, адна з дзвюх жывых балтыйскіх моў. Найбуйнейшыя гарады — Вільнюс, Каўнас, Клайпеда, Шаўляй.
У XIII ст. усходнія землі сучаснай Літвы сталі часткай Вялікага Княства Літоўскага — сярэднявечнай беларуска-літоўскай дзяржавы. Жамойць была канчаткова далучана да Вялікага Княства Літоўскага ў XV стагоддзі. З XVI ст. ВКЛ знаходзілася ў складзе Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. У канцы XVIII ст. пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Літва трапіла ў склад Расійскай імперыі. У 1918—1940 гады краіна была суверэннай дзяржавай. У 1940 годзе была акупавана Савецкім Саюзам, у 1941—1944 гады — нацысцкай Германіяй. У 1990 годзе Літва аднавіла сваю незалежнасць.
Краіна былога СССР, што сёння не ўваходзіць у СНД. Член Еўрапейскага саюза з 1 мая 2004 года, таксама ўваходзіць у Еўразону і Шэнгенскае пагадненне. З ліпеня 2018 года з’яўляецца ўдзельнікам АЭСР. Удзельнік НАТА.