беларускі журналіст, грамадзкі і палітычны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндар Леані́давіч Зімо́ўскі — беларускі журналіст і грамадзкі дзеяч, дэпутат Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.
Аляксандар Зімоўскі | |
Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі | |
---|---|
22 сьнежня 2005 — 28 сьнежня 2010 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Уладзімер Матвейчук |
Наступнік: | Генадзь Давыдзька |
Дэпутат Савету Рэспублікі НС РБ | |
22 сакавіка 2005 — 2008 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
10 студзеня 1961 Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Нарадзіўся 10 студзеня 1961 году ў Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы. Служыў у савецкім войску (1979—1984). Скончыў тры курсы факультэта ваеннай журналістыкі Львоўскай вышэйшай ваенна-палітычнай вучэльні (1980—1983), факультэт банкаўскай справы Палескага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2007).
Быў працоўным Барысаўскай райаграпрамтэхнікі, карэспандэнтам шэрагу газэтаў і часопісаў («Дзелавы весьнік», «Чалавек і эканоміка», «Нацыянальная эканамічная газэта»), карэспандэнтам і палітычным аглядальнікам службы інфармацыі тэлебачаньня інфармацыйнага агенцтва Белтэлерадыёкампаніі, працаваў у Югаславіі падчас вайсковага канфлікту на Балканах (1998—1999).
З 2000 па 2002 гады — намесьнік старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. З 1995 г. па 2001 г. вёў інфармацыйна-аналітычную праграму «Рэзананс» на Беларускім тэлебачаньні. У 2002 годзе стаў генэральным дырэктарам ЗАТ «Сталічнае тэлебачаньне».
22 сьнежня 2005 году прызначанаы Кіраўніком Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. 28 сьнежня 2010 году звольнены з пасады на карысьць Генадзя Давыдзькі[1][2].
Па квоце прэзыдэнта ў 2004 годзе стаў дэпутатам Савету Рэспублікі. Чалец Сталай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.
Ад 2011 году жыве ў Санкт-Пецярбургу, дзе працуе мэдыя-кансультантам. У гэтым жа годзе заснаваў інтэрнэт-рэсурс inosmi.by[3]. Калумніст парталу навінаў naviny.by.
У беларускіх апазыцыйных СМІ Зімоўскі характарызуецца як адзін зь людзей, адказных за пабудову сыстэмы прапаганды аўтарытарнага рэжыма Лукашэнкі[4][5].
У красавіку 2006 году за ўдзел у фальсыфікацыях прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі Аляксандру Зімоўскаму быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Эўрапейскага Зьвязу. Амэрыканскі Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў 2006 г. уключаў дзесяць асобаў, «адказных за падрыў дэмакратычных працэсаў і інстытутаў, парушэньне правоў чалавека, дзяржаўную карупцыю»[6].
У 2011 годзе ў сувязі з хваляй рэпрэсіяў супраць актывістаў апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе Аляксандар Зімоўскі і іншыя ўплывовыя супрацоўнікі дзяржаўных СМІ Беларусі былі ўключаныя ў санкцыйныя сьпісы Эўрапейскага зьвязу. Ім быў забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў Эўрапейскага Зьвязу, а іхныя актывы на тэрыторыі ЭЗ падлягалі замарожваньню.[7] Забарона была зьнятая ў 2016 годзе.
Паводле Рады Эўрапейскага Зьвязу,[8] Аляксандар Зімоўскі
Мэдыйны кансультант і былы старшыня дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Ён быў галоўнай дзеючай асобай у тым, што тычыцца дзяржаўнай прапаганды, да сьнежня 2010. Ён займаўся сыстэматычнай дыскрэдытацыяй апазыцыі, апраўдваў грубыя парушэньні правоў чалавека і пастаянныя рэпрэсіі супраць апазыцыі(be) і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. | ||
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.