Генадзь Давыдзька

беларускі палітык, актор і тэлевядоўца From Wikipedia, the free encyclopedia

Генадзь Давыдзька
Remove ads

Генадзь Браніслававіч Давыдзька (нарадзіўся 29 верасьня 1955 году) — палітык і прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, актор і тэлевядоўца; з 2018 па 2022 год старшыня грамадзкай арганізацыі «Белая Русь».

Хуткія факты Старшыня Белтэлерадыёкампаніі, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 29 верасьня 1955 году ў горадзе Сяньне Віцебскай вобласьці. Скончыў Далёкаўсходні пэдагагічны інстытут мастацтваў (актор драматычнага тэатру і кіно) і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (рэжысэр драмы).

Працоўную дзейнасьць пачаў у Арэнбурскім абласным драматычным тэатры імя Максіма Горкага. Служыў у шэрагах Узброеных сілаў. Працаваў акторам Магілёўскага абласнога тэатру драмы і камэдыі імя Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, акторам, рэжысэрам, генэральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.

Зьяўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацьвертага скліканьня, быў чальцом Сталай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе. Дэпутат Парлямэнцкага Сходу Саюза Беларусі і Расеі, старшыня Камісіі па інфармацыйнай палітыцы. Чалец грамадзка-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Старшыня савета фонду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Старшыня асацыяцыі грамадзкіх аб’яднаньняў «Беларуская канфэдэрацыя творчых саюзаў». Другі старшыня Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад» пасьля Расьціслава Янкоўскага[1]. Зараз — намесьнік старшыні Сталай камісіі ПП НС Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, кіраўнік Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь з 28 сьнежня 2010 году[2] да 6 лютага 2018 году[3]. У студзені 2018 году абраны старшынём грамадзкай арганізацыі «Белая Русь»[4].

Зьяўляўся аўтарам праграмаў і вядучым на Беларускім тэлебачаньні. Напачатку 2016 году ў праграме «Клуб рэдактараў» на БТ-1 выступіў з шэрагам абвінавачваньняў недзяржаўнай прэсы, сьцьвярджаючы, што яна працуе на развал дзяржавы[5].

У складзе Палаты прадстаўнікоў Давыдзька займаўся распрацоўкай рэпрэсіўных законапраектаў аб грамадзянскай супольнасьці і палітычных партыях[6].

Генадзь Давыдзька пайшоў у адстаўку з пасады старшыні «Белай Русі» падчас IV зьезду гэтага аб’яднаньня, які адбыўся 18 чэрвеня 2022 г.[7]. Новым старшынём абраны рэктар Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Алег Раманаў.

Remove ads

Фільмаграфія

Год Назва Роля
1983 Справа для сапраўдных мужчынаў (рас. Дело для настоящих мужчин) Антон Фралоў
1985 Маці, я жывы (рас. Мама, я жив)
1998 Забіць відачынца (рас. Убить лицедея)
2000 У жніўні 44-га… (рас. В августе 44-го…)
2001 Павадыр (рас. Поводырь)
2003 Анастасія Слуцкая князь Сямён Алелькавіч
2011 ПираМММида[8] Віктар Ерын

Творчасьць

  • Яго зборнік вершаў, мініяцюраў і выразаў «Ловец снов», 2015 год, наклад 525 асобнікі, быў раскрытыкаваны ў недзяржаўнай прэсе[9].

Узнагароды

Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь[10], ляўрэат прэміі Фэдэрацыі прафсаюзаў.

Абвінавачаньні. Чорны сьпіс ЭЗ

У 2011 годзе ў сувязі з хваляй рэпрэсіяў супраць актывістаў апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе Генадзь Давыдзька і некалькі іншых уплывовых супрацоўнікаў і кіраўнікоў дзяржаўных СМІ Беларусі былі ўключаныя ў санкцыйныя сьпісы Эўрапейскага зьвязу. Ім быў забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў Эўрапейскага Зьвязу, а іхныя актывы на тэрыторыі ЭЗ падлягалі замарожваньню[11]. Забарона была зьнятая ў 2016 годзе.

Паводле Рады Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён][12], Генадзь Давыдзька

« апісваючы сябе як "аўтарытарны дэмакрат", нёс адказнасьць за распаўсюд па тэлебачаньні дзяржаўнай прапаганды, якая падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці пасьля выбараў у сьнежні 2010 году. Дэмакратычная апазыцыя і грамадзянская супольнасьць сыстэматычна паказваюцца нэгатыўным і прыніжальным чынам, выкарыстоўваючы сфальсыфікаваную інфармацыю. »

21 чэрвеня 2021 г. Давыдзька быў паўторна ўнесены ў санкцыйны сьпіс Эўрапейскага Зьвязу. Паводле рашэньня ЭЗ, «як старшыня "Белай Русі", буйной пралукашэнкаўскай арганізацыі, Генадзь Давыдзька зьяўляецца адным з галоўных прапагандыстаў рэжыму. У падтрымку Лукашэнкі ён часта ўжываў запаленчую мову і заахвочваў гвалт дзяржаўнага апарату супраць мірных дэманстрантаў»[13]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[14], 7 ліпеня ў свой санкцыйны сьпіс Давыдзьку ўнесла Швайцарыя[15].

9 жніўня 2021 году таксама быў унесены ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[16][17].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads