места ў Ігналінскім раёне Летувы From Wikipedia, the free encyclopedia
Ду́кшты (лет. Dūkštas) — места ў Летуве, каля возера Дукштаў. Цэнтар староства Ігналінскага раёну Уцянскага павету. Насельніцтва на 2020 год — 737 чалавек. Знаходзяцца за 27 км ад Ігналіны; чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Дзьвінск. Аўтамабільныя дарогі на Ігналіну, Вісагіню, Езяросы.
Дукшты лац. Dukšty | |||||
лет. Dūkštas | |||||
Касьцёл Сьвятога Станіслава Косткі | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Уцянскі | ||||
Раён: | Ігналінскі | ||||
Вышыня: | 160 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 737 чал. (2020) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-30042 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°31′0″ пн. ш. 26°19′0″ у. д. | ||||
Дукшты | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дукшты — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Упершыню Дукшты ўпамінаюцца ў XV стагодзьдзі як уладаньне Гедройцаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1573 годзе Дукшты перайшлі да Рудамінаў-Дусяцкіх. У 1601 годзе Ян Рудаміна-Дусяцкі фундаваў тут драўляны касьцёл.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дукшты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце. У 1813 годзе яны перайшлі да Бяганскіх і Даўгілаў. У 1835 годзе тут жыў Ян Рустэм, пахаваны на мясцовых могілках. У 1862 годзе адкрылася станцыя Дукшты на чыгунцы Пецярбург — Варшава. У 1901 годзе маёнтак перайшоў да Занаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дукшты занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дукшты абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Дукшты апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Дукшты Летуве. 28 сьнежня 1956 году яны атрымалі статус места.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.