герб Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Калю́мны — герб, адзін зь дзяржаўных сымбаляў Вялікага Княства Літоўскага: у чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе.
Калюмны лац. Kalumny | |
Герб Калюмны | |
Апісаньне | |
---|---|
Першыя згадкі | XIV ст. |
Выкарыстаньне | Вялікае Княства Літоўскае |
Няма адназначнасьці пра паходжаньне Калюмнаў. На падставе візуальнага падабенства частка гісторыкаў выводзіць іх ад знакаў Рурыкавічаў, так званых «трызубцаў»[1]. Відаць, сьпярша Калюмны былі гербавым знакам Полацкага княства, разам з далучэньнем якога яны перайшлі да Вялікага Княства Літоўскага[2][3].
Паводле пазьнейшай легенды, герб Калюмны прывёз з сабою з Рыму мітычны Палямон. За ім гэтым гербам пачаў карыстацца літоўскі княскі род, які памянёная легенда назвала нашчадкамі мітычнага князя — Палямонавічамі.
Пачатак выкарыстаньня Калюмнаў ў якасьці дзяржаўнага сымбалю зьвязваюць з пэрыядам княжаньня Гедзіміна, таму гэты герб атрымаў таксама назву Слупы Гедзіміна. Калюмны ўпершыню сустракаюцца на манэтах Вялікага Княства Літоўскага па 1386—1420 гадох.
У Грунвальдзкай бітве (1410 год) з 40 харугваў Вялікага Княства Літоўскага 10 былі з выявай Калюмнаў (паводле Яна Длугаша, такім знакам Вітаўт пазначаў коней). Дасьледнікі лічаць гэтыя харугвы надворнымі, якімі Вітаўт кіраваў як вялікі князь. Выкарыстаньне срэбных Калюмнаў на чырвоных сьцягах сьведчыць, што гэта былі вайсковыя і геральдычныя знакі[4].
Зьяўленьне гербу Калюмнаў на манэтах і яго выкарыстаньне поруч з Пагоняй зьвязваюць з тым, што такім чынам падкрэсьліваўся высокі статус Полацкага княства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Пры гэтым калі Пагоня ўвасабляла Літву, то Калюмны — Русь. Аднак у такім значэньні герб Калюмны перастаў выкарыстоўвацца з згасаньнем дынастыі Ягайлавічаў. Пазьней сустракаюцца толькі адзінкавыя матэрыяльныя помнікі, дзе Калюмны — шляхецкі герб[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.