Крэпэ́н Дыята́ (па-француску: Krépin Diatta; нар. 25 лютага 1999 году) — сэнэгальскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Манака» і нацыянальнай зборнай Сэнэгалу.
Крэпэн Дыята | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 лютага 1999[1] (25 гадоў) | |
Рост | 1,75 м[2] | |
Вага | 68 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Манака | |
Нумар | 27 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2018 2018—2021 2021— |
Сарпсборг 08 Бруге Манака |
22 (3) 72 (18) 77 (6) |
Зборныя | ||
2019— | Сэнэгал | 38 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
Клюбная
Прафэсійную кар’еру пачаў у Нарвэгіі, дзе скончыў Осьляўскую футбольную акадэмію. Першым клюбам стаў клюб «Сарпсборг 08», зьявіўшыся на пляцоўцы 4 красавіка 2017 году ў матчы супраць «Согндалю». 26 красавіка забіў свой першы гол у матчы Кубка Нарвэгіі. У розыгрышу Элітэсэрыен здабыў першы гол 13 жніўня ў матчы супраць «Крыстыянсуна».
3 студзеня 2018 году перайшоў да шэрагаў бэльгійскага «Бруге»[3], але дэбютаваў за новы клюб толькі 8 красавіка, калі ў другой палове сустрэчы зьявіўся на полі ў матчы супраць «Генту». Замацавацца ў складзе сэнэгалец здолеў толькі ў сэзоне 2019—2020 гадоў, але наступны сэзон стаў самым пасьпяховым у бэльгійскім этапе кар’еры. Гэтак з 14 верасьня па 6 кастрычніка Дыята адзначаўся ўлучаным мячом у брамы супернікам у чатырох матчах запар. Пацярпелі ад дзеяў паўабаронцы «Сэркль Бруге», «Андэрлехт», «Мэхэлен» і «Гент».
21 студзеня 2021 году Дыята далучыўся да клюбу «Манака» з францускай Лігі 1 паводле пагадненьня тэрмінам да 2025 году[4]. Свой першы гол забіў у матчы Лігі Эўропы супраць аўстрыйскага «Штурма». 19 лістапада 2021 году ўлучыў мяч у браму «Лілю» ў матчы францускага першынства. Падчас матчу ён атрымаў траўму пярэдняга крыжападобнага вязу левага калену[5].
Міжнародная
Прыцягваўся да матчаў моладзевай зборнай Сэнэгалу. Дэбютаваў за нацыянальную зборную Сэнэгалу 23 сакавіка 2019 году ў матчы супраць зборнай Мадагаскару, падамогшы здабыць перамогу зь лікам 2:0.
Дасягненьні
«Бруге»:
- Чэмпіён Бэльгіі: 2018, 2020
- Уладальнік Супэркубка Бэльгіі: 2018
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.