былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Наваку́хнаўшчына[1] — былая вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Судкоўскага сельсавету.
Навакухнаўшчына лац. Navakuchnaŭščyna | |
Першыя згадкі: | 1803 год |
Былая назва: | Кухенка, Кухнаўшчына |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Хвойніцкі |
Сельсавет: | Судкоўскі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2346 |
СААТА: | 3254816036 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°42′24″ пн. ш. 29°49′5″ у. д. |
± Навакухнаўшчына |
Вёска месьцілася за 32 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру і чыгуначнай станцыі Хвойнікі (на ветцы Васілевічы — Гомель ад лініі Каленкавічы — Гомель), за 135 км ад Гомля; сёньня — на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка, на поўначы — меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Прыпяць (прыток р. Дняпро).
Упершыню ўрочышча Кухенка (Kuchenka) згаданае ў разьмежаваньні добраў Барбароў тытулярнага саветніка Андрэя фон Гольста[lower-alpha 1], Хвойнікі абозных літоўскіх Караля і Людвікі Прозараў, Тульгавічы харунжага мазырскага Феліцыяна Стоцкага, складзеным 30 чэрвеня 1803 году, а 13 сакавіка 1806 году зьмешчаным у кнігах Рэчыцкага земскага суда. Менавіта ў тым урочышчы быў насыпаны 33-ці капец, пры якім сутыкаліся межы што да ўгодзьдзяў прылегласьці Barborowszczyzny Кажушак, хвойніцкіх Навасёлак і фальварку Бабчын hrabstwa Brahińskiego[2] паноў Ракіцкіх.
На 1909 год у ўрочышчы Кухнаўшчына (Кухновщизна) Юравіцкай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні ў адным двары было 10 жыхароў[3].
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Кухнаўшчыне налічвалася 38 двароў, 110 жыхароў. У траўні 1943 году акупанты спалілі вёску, загубілі аднаго чалавека[4]. 12 вяскоўцаў загінулі на франтах і прапалі безь вестак[5].
Пасьля вайны, з волі чыноўнікаў, вёску пачалі афіцыйна называць і пазначаць на мапах Навакухнаўшчынай[lower-alpha 2]. Паводле перапісу 1959 году ў Навакухнаўшчыне — 135 жыхароў. У складзе калгасу імя XXII зьезду КПСС з цэнтрам у вёсцы Кажушкі[7].
Да 8 студзеня 1987 году вёска Навакухнаўшчына належала да Кажушкаўскага сельсавету, пасьля — у складзе Тульгавіцкага сельсавету[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.