Полацак
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
По́лацак — места ў Беларусі, на рацэ Дзьвіне пры ўтоку ў яе ракі Палаты. Адміністрацыйны цэнтар Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 84 597 чалавек[1]. Знаходзіцца непадалёк ад Наваполацку, разам зь якім складае г. зв. Полацкі рэгіён, за 100 км на паўночны захад ад Віцебску. Чыгуначны вузел, празь які праходзяць лініі на Маладэчна, Віцебск, Невель, Дзьвінск; вузел аўтамабільных шляхоў. Паводле адной з вэрсіяў, тут знаходзіцца геаграфічны цэнтар Эўропы.
Полацак лац. Połacak | |||||
Віды Полацку | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 862 | ||||
Магдэбурскае права: | 4 кастрычніка 1498 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Полацкі | ||||
Плошча: | 36,74 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 84 597 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 2302,59 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 214 | ||||
Паштовыя індэксы: | 211291, 211400—211402, 211404—211415, 211422 | ||||
СААТА: | 2238501000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°29′0″ пн. ш. 28°48′0″ у. д. | ||||
± Полацак Полацак | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.epolotsk.com/ |
Полацак — найстарэйшы горад крывічоў і сталіца першай дзяржавы на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Колішняя катэдра Полацкага біскупства Літоўскай мітраполіі. Даўняе магдэбурскае места і цэнтар гістарычнага рэгіёну, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. У наш час — турыстычны цэнтар міжнароднага значэньня, які прэтэндуе на неафіцыйны статус культурнай сталіцы краіны. Тут захаваліся царква саборная Сьвятой Соф’і ў стылі віленскага барока, комплекс Спаскага манастыра з цэрквамі Сьвятога Спаса і Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай, калегіюм езуітаў, комплекс Богаяўленскага манастыра з царквой Божага Яўленьня, комплекс кляштару бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятой Ганны, жылы корпус кляштару францішканаў і дом Сінябутаў, помнікі архітэктуры XI—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся меская ратуша, манастыр базылянаў і францішканскі касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама цэрквы Сьвятой Параскевы Пятніцы і Сьвятых Барыса і Глеба Бельчыцкага манастыра, рэзыдэнцыя полацкіх мітрапалітаў з царквой Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа, комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Маці Божай Ружанцовай, езуіцкі касьцёл Сьвятога Стэфана (віленскае барока) і могілкавы касьцёл Магілы Гасподняй і Францішка Ксавэрыя, помнікі архітэктуры XII—XIX стагодзьдзяў, зруйнаваныя савецкімі ўладамі.