горад у заходняй Славаччыны From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэніца (па-славацку: Senica, па-нямецку: Senitz, па-вугорску: Szenice) — горад у раёне Сэніца Трнаўскага краю заходняй Славаччыны, разьмешчаны на рацэ Міява на поўначы Загорскай нізіны побач з Малымі Карпатамі.
Сэніца | |||||
славац. Senica | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1217 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Трнаўскі | ||||
Раён: | Сэніца | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 208 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 034 | ||||
Паштовы індэкс: | 905 01 | ||||
Нумарны знак: | SE | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°40′50″ пн. ш. 17°22′0″ у. д. | ||||
Сэніца | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://senica.sk |
Першыя людзі зьявіліся ў ваколіцах гораду яшчэ ў часы палеаліту. У прыгарадзе Сэніцы — Чачове былі знойдзеныя сьляды стаянкі паляўнічых на мамантаў. У Сэніце-Кунаве знойдзена вялікая колькасьць працоўнае зброі часоў нэаліту. Акрамя таго ў Сэніцы знойдзены сьляды кельцкіх і раньнеславянскіх паселішчаў.
У XI стагодзьдзі Сэніца была ўключаная ў Галіцкі камітат Вугорскага каралеўства. Упершыню горад згадваецца ў 1256 годзе. З тых часоў належыў розным дваранскім родам. У XVII стагодзьдзі горад пацярпеў ад турэцкіх войнаў, антыгабсбурскіх паўстаньняў, рэфармацыі і контррэфармацыі. У 1746 годзе Сэніца стаў цэнтрам аднаго з раёнаў Нітранскага княства[2].
З 1918 году ў складзе Чэхаславаччыны. Тут пачынаюць засноўвацца шматлікія прадпрыемствы, дзякуючы якім Сэніца становіцца прамысловым цэнтрам Паўночнага Загор'я.
Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва гораду налічвае 21 253 чалавекі. Нацыянальны склад: 96,40% — славакі, 1,56% — чэхі, 0,84% — цыгане і 0,14; — вугорцы[3].
Рэлігійны склад: 47,28% — рыма-каталікі, 31,18% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 17,03% — лютэране[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.