польскі гравэр, рысавальнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Тама́ш Мако́ўскі (1562 або 1575—1630) — гравэр, рысавальнік.
Тамаш Макоўскі лац. Tamaš Makoŭski | |
Бюст Тамаша Макоўскага ў Нясьвіжы | |
Дата нараджэньня | 1575 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 1630[1][2] |
Месца сьмерці | |
Занятак | гравёр, рысавальшчык |
У 1600—1611 гадох быў на службе князя Мікалая Крыштофа Радзівіла «Сіроткі», жыў у асноўным у Нясьвіжы.
Аўтар некаторых медзярытаў да кнігі Мікалая Крыштофа Радзівіла «Сіроткі» «Пэрэгрынацыя, або паломніцтва ў Сьвятую зямлю» (1601, Брунсбэрг), партрэта Мікалая Крыштофа Радзівіла, відаў радзівілаўскіх замкаў у Клецку, Нясьвіжы, Коўне, Біржах, Троках. Аўтар ілюстрацыяў да «Гіпікі» князя Крыштофа Мікалая Дарагастайскага (Кракаў, 1603 і Познань, 1620), да панэгірыка Мікалаю Крыштофу Радзівілу братоў Скарульскіх (Нясьвіж, 1604), шматлікіх выяваў магнацкіх гербаў.
Выканаў некалькі гравюр на сюжэты вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў: плян Масквы, выяву прадстаўленьня сэнату палонных братоў Шуйскіх і г. д. Віды местаў Макоўскага вызначаюцца падрабязнасьцю і разглядаюцца як каштоўны іканаграфічны матэрыял. У творчасьці Макоўскага прасочваецца ўплыў галяндзкіх майстроў, ёй уласьцівыя некаторыя рысы маньерызму.
Выгравіраваў першую дакладную геаграфічную мапу ВКЛ (Амстэрдам, 1613), якая лічыцца найбольш значнай працай Макоўскага (гэтак званая «мапа Макоўскага»). Існуюць зьвесткі пра яе ранейшую рэдакцыю (каля 1603 году). Папулярнае раней меркаваньне пра ўдзел Макоўскага ў працы над мапай у якасьці картографа, хутчэй за ўсё, памылковае.
Назва мапы з лацінскае мовы перакладаецца як «Вялікае Княства Літоўскае з шматлікімі краямі, якія яму належаць, падрабязна апісанае. Найсьвятлейшаму і найвышэйшаму валадару і пану Мікалаю Крыштафу Радзівілу Божай міласьцю князю на Оліцы і Нясьвіжы, князю Сьвятой Рымскай імпэрыі, графу на Шылаўцы і Міры, рыцару Сьвятой Труны ў Ерусаліме ды інш., чыім стараньнем і коштам гэтая праца выйшла у сьвет».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.