польскі маляр From Wikipedia, the free encyclopedia
Яцэк Мальчэўскі (па-польску: Jacek Malczewski; 14 ліпеня 1854, Радам, Царства Польскае, Расейская імпэрыя ― 8 кастрычніка 1929, Кракаў, Польшча) ― польскі мастак, адна з галоўных постацяў польскага сымбалізму.
Яцэк Мальчэўскі | |
Імя пры нараджэньні | Jacek Malczewski |
---|---|
Дата нараджэньня | 15 ліпеня 1854[1][2] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 8 кастрычніка 1929[1][3][4][…] (75 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, мастацкі пэдагог, прафэсар унівэрсытэту, грамадзкі дзяяч |
Навуковая сфэра | малярства і адукацыя |
Месца працы | |
Сябра ў | Society of Polish Artists "Sztuka"[d] |
Плынь | сымбалізм |
Працы | Мэлянхолія, 1890-1894, Сьмерць, 1902 |
Пад уплывам | Ян Матэйка[5] і Артур Гротгэр[6] |
Узнагароды | |
Паходзіў з зьбяднелай шляхецкай сям’і. У 13 гадоў бацькі аддалі хлопчыка ў сям’ю дзядзькі, які выбраў добрых настаўнікаў пляменьніку, сярод якіх быў пісьменнік Адольф Дыгасінскі. Значны ўплыў на сьвядомасць юнака аказалі ідэі польскага мэсіянізму і польскага патрыятызму, характэрныя для польскай эпохі рамантызму[7].
У сямнаццацігадовым узросьце хлопца адправілі ў Кракаў, дзе ён працягваў навучаньне ў гімназіі, а ў вольны час займаўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў. Сярод яго настаўнікаў быў Ян Матэйка, які параіў таленавітаму юнаку вучыцца жывапісу. Мальчэўскі пачаў асвойваць жывапіс, а завяршыў мастацкую адукацыю навучаньнем у Школе мастацтваў у Парыжы[8].
Удзельнічаў у археалягічнай вандроўцы, арганізаванай графам Каралем Лянцкаронскім у Памфілію, Пісідыю, Грэцыю, куды яны выправіліся ў пачатку верасьня 1884 г. У 1885 годзе знаходзіўся ў Мюнхэне[9].
Увосень 1887 году вярнуўся на радзіму. У тым жа годзе ажаніўся[10].
У 1880 г. наведаў Італію, потым Галіцыю, Львоў[11].
Мальчэўскі быў прафэсарам два тэрміны (1896—1900 і 1912—1921)[12].
У 1897 г. Мальчэўскі быў заснавальнікам мастацкай суполкі «Sztuka» («Мастацтва») разам з іншымі майстрамі, сярод якіх: Тэадор Аксэнтовіч, Юзэф Магофэр, Станіслаў Высьпянскі. Суполка праіснавала доўга — да 1950 году[13].
Пасьля канфлікту з мастаком Юльянам Фалатам ён пакінуў акадэмію і зьмяніў некалькі месцаў жыхарства. Меў некалькі выставаў, у тым ліку ў Львове (1903)[14].
У апошні год жыцьця мастак страціў зрок. Памёр 8 кастрычніка 1929 году[15].
Вялікі ўплыў на мастацкую сьвядомасць мастака аказалі сьмерць бацькі ў 1884 годзе, пасьля якой ён пачаў дасьледаваць сьмерць як зьяву ў жыцьці чалавека, і сьмерць маці ў 1898 годзе[16].
Творчасьць мастака — пэйзажы і касьцюмаваныя партрэты, сымбалічныя кампазіцыі, арыгінальныя інтэрпрэтацыі рэлігійных сюжэтаў, шматлікія аўтапартрэты[17].
Яго хвалявалі тэмы «мастак і муза», «мастак і яго натхненьне». Спробы асэнсаваць гэта былі як у вобразах іншых мастакоў (партрэт Адама Асныкі з музай), так і ў аўтапартрэтах[18].
Не маючы прывабнай зьнешнасьці, мастак, тым ня менш, пакінуў некалькі незвычайных аўтапартрэтаў, як у рэлігійных кампазіцыях («Хрыстос і Пілат», «Хрыстос у Эмаўсе»), так і ў касьцюмаваных партрэтах (у дасьпехах) або з бытавой афарбоўкай. І паказаў, што любы чалавек можа быць значным і прывабным[19].
Далёкі ад дэкаратыўнасьці Станіслава Высьпянскага і мадэрну як такога, Мальчэўскі зачапіў глядацтва цікавымі кампазыцыямі сымьалічнай афарбоўкі, дзе распрацаваў праблему перадачы нацыянальных традыцыяў ад мёртвых да жывых[20].
• «Паўстаньне ў шахце» 1882
• «Арыштанты на этапе» 1883
• «Інтрадукцыя» 1890
• «Мэлянхолія» 1890—1894
• «Сьвяты вечар у Сыбіру» 1892
• «Бязвыходная сытуацыя» 1895—1897
• «Мае жыцьцё, дзяцінства»
• «Анёлу, я пайду за табою»
• «Спакой у кайданах», 1899
• «Дворык у зьвярынцы, Кракаў»
• «Геркулес на ростанях»
• «Ідылія»
• «Разьвітаньне»
• «Пэйзаж з Тобіям і анёлам»
• «Сланечнікі»
• «Рыбалка з русалкаю»
• «Зімовы пэйзаж»
• «У момант стварэньня сьпячай гарпіі» 1901
• «Саламэя чакае, пакуль адсякаюць галову сьв. Яну Хрысьціцелю»
• «Вяртаньне блуднага сына»
• «Маё жыццё. Мая душа»
• «Натхненьне мастака»
• «Маё жыцьцё. Вяртаньне»
• «Анёл і пастушок І» 1903
• «Анёл і пастушок II»
• «Атручаны калодзеж. Хімера» 1906
• «Мае мадэлі»
• «Сьмерць Алены» 1907
• «Сьмерць завітала» або «Танатас»
• «Аўтапартрэт з палітрай»
• «Аўтапартрэт з сатырам»
• «Аўтапартрэт і Эрынія» 1910
• «Аўтапартрэт і маладая смерць» 1910
• Піфія Мальчэўскага 1917
• «Ніка, багіня перамогі»
• «Жонка мастака і два фаўны»
• «Сівы фаўн»
• «Circulys vitiosus»[21].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.