Ёды
вёска ў Шаркоўшчынскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ёды[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Густатцы. Цэнтар сельсавету Шаркоўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 424 чалавекі. Знаходзіцца за 20 км на паўночны захад ад мястэчка і чыгуначнай станцыі Шаркоўшчыны.
Ёды — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся драўляная барокавая Ільлінская царква і клясыцыстычны палац Лапацінскіх, помнікі архітэктуры XVIII ст.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Ёды датуецца 1701 годам, калі ўладальнікі мястэчка Сапегі перадалі яго ў заставу Масальскім.
У 1742 годзе Ёды набыў Мікалай Лапацінскі, падчашы амсьціслаўскі. Каля 1754 году з фундацыі Лапацінскіх у мястэчку збудавалі царкву.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ёды апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзісенскім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год тут было 15 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ёды занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ёды абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ёды апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Ёды ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету Шаркоўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці.
На 1997 год у Ёдах было 188 двароў. У 2000-я гады паселішча атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Царква, да 1930 г.
- Купал-баня, да 1930 г.
- Іканастас, да 1930 г.
- Палац, да 1930 г.
- Палац, да 1930 г.
- Палац, да 1930 г.
- Палац, да 1930 г.
- Палац, да 1930 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Ёдах працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, аптэка, пошта, лясьніцтва. Дзеюць касьцёл і царква.
Турыстычная інфармацыя
Страчаная спадчына
- Сядзібна-паркавы комплекс Лапацінскіх (XVIII ст.)
- Царква Сьвятога Ільлі (1754)
Галерэя
- Краявіды Ёдаў
- Крыж
- Новы касьцёл
- Новая царква
- Бар
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads