Іванішчавічы (Гомельская вобласьць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Івані́шчавічы — вёска ў Рудабельскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.

Хуткія факты

Знаходзіцца за 18 км на ўсход ад гарадзкога пасёлка Рудабелка, за 5 км на поўнач ад Любані, за 248 км ад Гомеля, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор (лінія Асіповічы — Жлобін). Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Рудабелка — Азарычы.

Remove ads

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядома з XIV стагодзьдзя, пазначана ў лісце князя Гальшанскага ад 1396 года як сяло ў Глускай воласьці.

У 1593 годзе ўладаньне Кіеўскага Пячэрскага манастыра[2]. У дзяржаўных актах згадваецца пад 1671 годам. У 1683 годзе дзейнічала царква, распрацоўвалася рудня, якая павінна была ўступіць у дзеяньне з 1695 годзе.

У 1740-я гады Іванішчавічы ўваходзілі ў Шкоўскае войтаўства Парэцкай воласьці Мазырскага павета.

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Бабруйскага павета Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. Належала войскаму Рэчыцкага павета Міхалу Крыштаповічу. Пазначана на мапе 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй мэліярацыйнай экспэдыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады.

У XIX стагодзьдзі — маёнтак, які належаў памешчыкам Шчэлкану і Гальперыну. На 1868 год Гальперын валодаў 3094 дзесяцінамі зямлі, вадзяным млыном. У 1870 годзе маёнтак належаў толькі Шчэлкану, у 1906 — памешчыку Гурыновічу. Паводле перапісу 1897 года, існавалі вёска і аднайменны засьценак. На 1908 год мясцовасьць уваходзіла ў склад Рудабельскай воласьці Бабруйскага павета Менскай губэрні.

У 1910 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа, а на пачатку 1920-х гадоў для яе быў вылучаны нацыяналізаваны будынак. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Камінтэрн», працавала гамарня. У 1930-я гады вёска і засьценак аб’яднаны ў адзін населены пункт — вёску Іванішчавічы.

У гады Нямецка-савецкай вайны нацысты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску (85 двароў) і забілі 83 жыхары; 37 жыхароў загінулі на фронце.

Remove ads

Насельніцтва

  • XVII стагодзьдзе 1683 год — 14 дымоў.
  • XVIII стагодзьдзе: 1740-я гады — 21 дым; канец XVIII стагодзьдзя — 41 дым, 101 асоба мужчынскага і 90 — жаночага полу.
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 51 двор, 260 жыхароў у вёсцы, 20 двароў, 155 жыхароў у засьценку.
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 396 жыхароў у вёсцы, 138 жыхароў у засьценку; 1917 год — 464 жыхары ў вёсцы, 177 жыхароў у засьценку; 1920 год 385 жыхароў у вёсцы, 365 жыхароў у засьценку; 1959 год — 211 жыхароў; 1997 год — 21 двор, 37 жыхароў.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 14 двароў, 19 жыхароў; 2009 год — 6 жыхароў; 2011 год — 1 двор, 1 жыхар.
Remove ads

Забудова

Планаваньне складаецца з амаль прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу.

Вядомыя ўраджэнцы

  • Фёдар Самуілавіч Белы — удзельнік партызанскага руху падчас Нямецка-савецкай вайны (загінуў у баі). Яго імя прысвоена адной з вуліц гарадзкога пасёлка Рудабелка і занесена ў кнігу Народнай Славы раёна.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads