Ігар Кузьмянок

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігар Кузьмянок
Remove ads

Ігар Кузьмянок (нар. 6 ліпеня 1990 году, Жлобін, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца гомельскага «Лякаматыва».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачаў займацца футболам у родным Жлобіне, а пазьней трапіў у Гомельскую вучэльню алімпійскай рэзэрвы. З 2008 году гуляў за «Гомель», дзе быў асноўным цэнтральным абаронцам.

У студзені 2013 году перайшоў у менскае «Дынама»[3]. У менскім клюбе ня здолеў замацавацца ў асноўным складзе, а ў чэрвені 2013 году да таго ж атрымаў траўму, выбыўшы да восені. Па акрыяньні зноў апынуўся на лаўцы запасных. У сакавіку 2014 году быў аддадзены ў арэнду салігорскаму «Шахцёра» да канца сэзону[4]. У складзе салігорцаў чаргаваўся на пазыцыі цэнтральнага абаронцы з Аляксеем Янушкевічам і Мікалаем Кашэўскім. У студзені 2015 году «Шахцёр» выкупіў кантракт Кузьмянка ў менскага «Дынама»[5]. Сэзон 2015 году пачаў на лаўцы запасных, але хутка вярнуў сабе месца ў асноўны склад на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У сьнежні 2016 году вярнуўся ў менскае «Дынама»[6]. У сэзоне 2017 году быў гульцом ратацыі дынамаўцаў. У сьнежні 2017 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[7]

У студзені 2018 году падпісаў кантракт на два гады з салігорскім «Шахцёрам»[8]. У першай палове сэзона 2018 году звычайна гуляў у пачатковым складзе, з жніўня пачаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на замену, прыцягваўся таксама да дублюючага складу. Да сэзона 2019 году пачынаў рыхтавацца з «Шахцёрам», аднак у лютым ня трапіў на чарговы збор каманды. У гэты ж час цікавасьць да абаронцы выявіўся ў «Тарпэда-БелАЗа».

У сакавіку 2019 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[9]. У сэзоне 2019 году нячаста зьяўляўся на полі, толькі ў ліпені і верасьні трывала гуляў у стартавым складзе. У студзені 2020 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў жодзінскі клюб[10].

У лютым 2020 году стаў трэнавацца зь «Іслаччу» і неўзабаве падпісаў кантракт[11]. Прапусьціў пачатак сэзону праз пашкоджаньні, апасьля замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2020 году пакінуў «Іслач»[12]. У студзені 2021 году склаў двухгадовую дамову з «Гомлем»[13]. У 2021—2022 гадах гуляў мала, шмат прапусціў з-за траўм. У лютым 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам да канца сэзона 2023 году[14]. У студзені 2024 году зышоў з клюбу[15] і неўзабаве пачаў трэнавацца з гомельскім «Лякаматывам». У красавіку афіцыйны папоўніў склад клюбу[16].

Міжнародная

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. Трапіў у склад зборнай, якая брала ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Лёндане, быў там асноўным цэнтральным абаронцам.

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads