Ільля (вёска)

вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ільля (вёска)
Remove ads

І́льля[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Іліі. Цэнтар сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1458 чалавек. Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы ўсход ад Вялейкі, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Вуша; на аўтамабільнай дарозе Р58 (Сосенка — Краснае).

Хуткія факты

Ільля — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваліся рэшткі гуты Салагубаў, помнік археалёгіі XVIII—XIX стагодзьдзяў, а таксама збудаваная ў стылі клясыцызму царква Сьвятога Ільлі, помнік архітэктуры XIX ст.

Remove ads

Назва

Існуе некалькі меркаваньняў пра паходжаньне тапоніму Ільля. Паводле аднаго зь іх, ён утварыўся ад назвы ракі Ілія і сьпярша выглядаў як Іля. Пазьней назва мястэчка зьмянілася на Ільлю, нібы ў гонар хрысьціянскага прарока. Згодна зь іншай вэрсіяй, паселішча атрымала сваю назву ад Ільлінскай царквы.

Афіцыйнае напісаньне назвы паселішча — Ілья.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Ільлю як двор маршалка дворнага Багдана Саковіча датуецца 1475 годам. Пазьней паселішчам валодалі Забярэзінскія, Збараскія.

У 1564 годзе Ільля ўпершыню ўпамінаецца як мястэчка («место»), таксама існавалі аднайменныя двор і воласьць. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Ільля ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. 3 1582 году да канца XVII ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні Глябовічаў.

Паводле інвэнтару 1650 году, Ільля складалася з Рынку і 3 вуліцаў, тут было 93 двары, 10 корчмаў, новазбудаваны касьцёл (царква згарэла незадоўга да складаньня інвэнтару). У 1692 годзе Крыстына Глябовіч разам з мужам, гетманам вялікім Казімерам Янам Сапегам зьмянялі маёнтак велятыцкаму старосту князю К. Друцкаму-Сакалінскаму.

Thumb
Плян, 1938 г.

У XVIII ст. уладальнікамі Ільлі былі: дачка Друцкага-Сакалінскага Барбара і яе муж ковенскі харунжы А. Скарульскі, Савіцкія (графы на Ільлі), каралеўскі ад’ютант, потым Я. М. Салагуб, за якім у маёнтку існавала вялікая гута. У 1772 годзе з фундацыі Брыгіты з Радзівілаў Салагуб тут збудавалі Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (зьнішчаны ў Другую сусьветную вайну). У 1792 годзе Я. М. Салагуб прадаў Ільлю падскарбію вялікаму, кампазытару Міхалу Клеафасу Агінскаму.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ільля апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Віленскай губэрні. За ўдзел у паўстаньні Т. Касьцюшкі ў 1794 годзе расейскія ўлады канфіскавалі мястэчка. У 1795—1804 гадох уладальнікам Ільлі быў фэльдмаршал М. Салтыкоў, у 1804—1806 гадох — генэрал-маёр Л. Зьдзяхоўскі, потым — менскі губэрнскі маршалак Ю. Валадковіч і С. Радзішэўскі, які за часамі вызвольнага паўстаньня (1830—1831) быў вайсковым начальнікам Вялейскага павету і камандзірам палку. Расейскія карныя войскі разрабавалі Ільлінскую сядзібу, а маёнтак канфіскавалі. На 1886 год у Ільлі было 40 двароў, 2 царквы, школа, таргі ў нядзелі, штогадовыя кірмашы 6 студзеня і 20 чэрвеня.

За часамі Першай сусьветнай вайны у лютым 1918 году Ільлю занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ільлія абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР, накіроўвалі ў Народны Сакратарыят скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[2]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Ільля ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (236 дамоў) і калёнія (30 дамоў).

У 1939 годзе Ільля ўвайшла ў БССР, дзе стала цэнтрам раёну і сельсавету (з 1957 годзе ў Вялейскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут было 530 двароў, на 1995 год — 600, на 1997 год — 602. У 2000-я гады Ільля атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1798 год — 170 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1860 год — 141 чал.; 1866 год — 522 чал.[3]; 1886 год — 318 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 1525 чал.; 1921 год — 1333 чал. у мястэчку Ільлі і 162 чал. у калёніі Ільлі; 1971 год — 2179 чал.; 1995 год — 1865 чал.[4]; 1997 год — 1803 чал.[5]; 1999 год — 1671 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1458 чал.

Адукацыя

Thumb
Ільлінская школа

У вёсцы знаходзіцца адна зь дзьвюх сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў Вялейскага раёну — Ільлянскі аграрны каледж. Установа адкрылася 26 жніўня 1957 году пад назвай Ільлінскі вэтэрынарны тэхнікум. 20 верасьня 1990 году саўгас-тэхнікум пераўтварыўся ў асобны саўгас «Абадоўцы» і Ільлінскі сельскагаспадарчы тэхнікум. За час свайго існаваньня да 2008 году навучальная ўстанова падрыхтавала 7061 адмыслоўца, зь якіх 2928 заатэхнікаў і 4133 фэльчары вэтэрынарнай мэдыцыны.

У Ільлі разьмяшчаецца дзіцячая музычная школа, заснаваная 25 жніўня 1975 году. Першым рэктарам быў Раман Мізула. За час існаваньня да 2008 году музычную школу скончыла больш за 270 навучэнцаў. У школе праходзіць навучаньне на наступных музычных інструмэнтах: баян, акардэон, цымбалы, фартэпіяна. У 2004 годзе ў Ільлінскай музычнай школе адкрыліся харэаграфічнае аддзяленьне, старэйшы і малодшы харавыя ансамблі, а таксама зьмяшаныя дзіцячыя ансамблі.

Таксама ў вёсцы дзее агульнаадукацыйная сярэдняя школа з краязнаўчым ухілам імя акадэміка Адама Антонавіча Грымаця. Паводле зьвестак на 2008 год у ёй навучаюцца 360 вучняў і працуюць 40 настаўнікаў (7 зь іх маюць вышэйшую катэгорыю, 20 — першую).

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе лякарня.

Культура

Дзеюць дом культуры і бібліятэка.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Гістарычная назва цэнтральнага пляцу Ільлі — Рынак.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

У Ільлінскай школе дзеюць 2 музэі: краязнаўчы музэй і «Вялейшчына літаратурная».

Славутасьці

У Ільлі захаваўся помнік археалёгіі — рэшкі гуты (канец XVIII — пачатак XIX ст.).

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (1772)

Галерэя

Славутасьці

Матэрыялы з археалягічных раскопак


Асобы

Мястэчка Ільля — радзіма продкаў Лізы Кудроў[7].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads