Імбар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Імбар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Інгебург або Інгеборг, пазьней Імбар (Ingeburg[1], Ingeborg, Imbor) — імя германскага (паўночнагерманскага) паходжаньня[2][3]. Іменная аснова інг- (інк-) (імёны ліцьвінаў Інгіль, Інгела, Ігар; германскія імёны Ingilo, Ingel, Inchar) паходзіць германскага *ing- 'інгевонін' (паўночнагерманскае племя)[4] або старагерманскага *Ingwaz 'імя старажытнага германскага боства'[5][6], а аснова -бург- (-борг-) (імя ліцьвінаў Бургела; германскае імя Burgel) — ад гоцкага bairgan 'прыносіць у бясьпечнае месца' або baurgs 'замак, горад'[7][8].
У Прусіі адзначалася прозьвішча Imber[9], у тым ліку ў ваколіцах Мэмэлю[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Imbry (1744 год)[11]; Rajmund, Rachela Imbar (1844 год)[12].
Remove ads
Носьбіты
Імбры гербаў Пелеш і Пэлікан — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[13].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася Імбарскае войтаўства[14].
У XVI ст. існавала сяло Імбары ў Жамойцкім старостве[15].
У Вільні ў 1625, 1725, 1775, 1779, 1782 гадох упаміналася «камяніца на Імбарах»[16].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Імбары.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads