Інга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інга, Інка — жаночае і мужчынскае імёны.
Паходжаньне
Інга або Інка (Ingo, Inga, Incho[a]) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова інг- (інк-) паходзіць германскага *ing- 'інгевонін' (паўночнагерманскае племя)[3] або старагерманскага *Ingwaz 'імя старажытнага германскага боства'[4][5]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Інгіль, Імбар, Ігар, Інгела (Інгель). Адзначаліся германскія імёны Ingilo, Imbor, Inchar, Ingeila (Ingel).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Hinga, Ingbert (Imbiert[6]), Ingardis (Hingardis, Ingert), Inwarius[7].
Сярод «рускага роду» (руска-бізантыйская ўмова 911 году) бытавала германскае імя Інегелд (Инегелдъ)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: небожчик пан Инко Федкович Олизаровича (20 лютага 1514 году)[9]; Богдан Инкович… Миколаи Инкович… Павел Инкович (1524—1566 гады)[10]; Нареиша Иньковичъ (1528 год)[11]; spectabilis dominus Casimirus Inkiewicz consularis caunensis… ja Katharzyna Kazimierzowa Inkiewiczowa rayczyna kowieńska małżonkowie (XVIII ст.)[12][b].
Remove ads
Носьбіты
- Багдан, Мікалай і Павал Інкавічы — рудамінскія баяры, якія ўпамінаюцца паміж 1524 і 1566 гадамі
- Нарэйша Інькавіч — упіцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Інкевічы — літоўскі шляхецкі род[17].
На 1904 год існавала сяло Інькава ў Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[18].
Заўвагі
- Таксама:
- Інкарт (адзначалася старажытнае германскае імя Inchard[13]): Parafia taurogińska… Inkarty, zaścianek (1784 год)[14];
- Інкрата (адзначалася старажытнае германскае імя Ingrata[15]): на тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксаваліся прозьвішчы Інкрата і Інкрат у летувізаванай форме[16];
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads