Ігар
мужчынскае асабовае імя (Игорь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Ігар — усходнеславянская форма германскага (паўночнагерманскага) імя Ingvarr[1] (старажытныя германскія формы Inguheri, Inchar[2], Ighar[3]). Іменная аснова інг- (інк-) (імёны ліцьвінаў Інгіль, Імбар, Інгела; германскія імёны Ingilo, Imbor, Ingel) паходзіць германскага *ing- 'інгевонін' (паўночнагерманскае племя)[4] або старагерманскага *Ingwaz 'імя старажытнага германскага боства'[5][6], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[7], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[8], германскага heru 'меч'[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Justyna Igarówna (1665 год)[10]; Aleksander Józef Igor… Jerzy Igor… Józef Igor… Malcher Igor… Zofia Balcerowa Igorowa na miejscu rodzica swego Balcera Igora (1667 год)[11]; Aleksander Igor[12], na miejscu Krzysztofa Igory[13], Andrzej Igor na miejscu Józefa [Igora][14] (1690 год).
Remove ads
Носьбіты
- Ігар Рурыкавіч (каля 878—945) — валадар Кіеўскай Русі, сын Рурыка
- Ігар Вольгавіч († 1147) — сын Алега Сьвятаславіча, князь кіеўскі
- Ігар Глебавіч († 1195) — сын Глеба Расьціславіча, князь разанскі
- Ігар Сьвятаславіч (1151—1202) — сын Сьвятаслава Алегавіча, князь ноўгарад-северскі, герой «Слова пра паход Ігараў»
- Магдалена Янаўна Даргевіча Янавічава Ігарэвіча — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1598 годзе[15]
- Войцех, Пётар і Андрэй Янавічы Ігарэвічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1600 годзе[16]
- Войцех Янавіч Ігаровіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1600 годзе[17]
- Войцех Янавіч Ігар Кандратовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца паміж 1616 і 1621 гадамі[18]
- Міхал Ігар — селянін з ваколіцаў Таўрогаў, які ўпамінаецца ў 1842 годзе[19]
Ігары (Igor) гербу Граблі — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці (упершыню ўпамінаюцца ў XVI ст.)[20]
Ігары-Кандратовічы з Гінята — літоўскі шляхецкі род[21].
На 1903 год існавала сяліба Ігарышкі ў Шавельскім павеце Ковенскай губэрні[22].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Ігары.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads