Абраам Пападопуляс
грэцкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абраа́м Пападо́пуляс (па-грэцку: Αβραάμ Παπαδόπουλος; нар. 3 сьнежня 1984 году, Мэльбурн, Аўстралія) — былы грэцкі футбаліст, абаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Remove ads
Кар’ера
«Арыс»
У 2002 годзе ва ўзросьце 18 гадоў патрапіў у грэцкі «Арыс», які базуецца ў горадзе Тэсалёнікі. Разам з камандай двойчы гуляў у фінале Кубка Грэцыі ў 2005 годзе «Арыс» атрымаў паразу ад «Алімпіякоса» зь лікам 3:0, і ў 2008 годзе таксама «Арыс» быў слабейшы за «Алімпіякос» зь лікам 2:0. У 2008 годзе быў намінаваны на званьне найлепшага гульца Грэцыі, але перамогу ў намінацыі атрымаў Дымітрыс Сальпінгідыс[3]. У 2008 годзе Абраамам цікавіліся кіеўскае «Дынама», данецкі «Шахтар» і піцерскі «Зэніт»[4]. Пасьля заканчэньня сэзону 2007—2008 гадоў Абраам ня стаў працягваць кантракт з «Арысам».
«Алімпіякос»
У ліпені 2008 году перайшоў у склад «Алімпіякоса» з гораду Пірэй[5], сума трансфэру склалал 2,5 млн эўра.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Упершыню ў нацыянальную зборную Грэцыі быў выкліканы трэнэрам Ота Рэгагелем 1 лютага 2008 году. У зборнай дэбютаваў 5 лютага 2008 году ў матчы супраць зборнай Чэхіі.
Дасягненьні
«Алімпіякос»:
- Чэмпіён Грэцыі: 2009, 2011, 2012, 2013, 2014, 2020, 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2009, 2012, 2013, 2020
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads