Адасеўшчына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ада́сеўшчына[2] — вёска ў Негарэльскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьць Беларусі. За 14 км ад Койданава, 49 км ад Менску, 5 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з другой паловы XIX стагодзьдзя як вёска ў Менскім павеце Менскай губэрні, у Койданаўскай воласьці. У 1897 годзе 10 гаспадарак, 49 жыхароў, хлебазапасная крама. У 1917 г. 13 гаспадарак, 78 жыхароў. 20 жніўня 1924 г. ўключаная ў Нарэйкаўскі 1-ы сельсавет (18 сьнежня 1925 г. перайменаваны ў Ляхавіцкі, з 25 ліпеня 1931 г. да 23 жніўня 1937 г. нацыянальны польскі сельсавет) Койданаўскага раёну Менскай акругі. З 29 чэрвеня 1932 году Дзяржынскага, з 31 ліпеня 1937 г. Менскага, з 4 верасьня 1939 г. зноў Дзяржынскага раёнаў, з 20 жніўня 1938 г. ў Менскай вобласьці. У 1926 г. 16 двароў, 75 жыхароў. У гады калектывізацыі арганізаваны калгас. Пад час Вялікай Айчыннай вайны з 28 чэрвеня 1941 г. да 7 ліпеня 1944 г. акупавана нямецкімі захопнікамі. На фронце загінулі 4 жыхары. Пасьля вайны адносілася да калгасу «Чырвоны сьцяг», у складзе Негарэльскага сельсавету. У 2009 г. ў складзе філіяла «Крыон-Агра». 30 кастрычніка 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Негарэльскага пасялковага савету ў Негарэльскі сельсавет[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 20 стагодзьдзе: 1924 год — 13 двароў, 78 жыхароў; 1997 год — 12 двароў, 13 жыхароў; 1999 год — 13 жыхароў
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 7 двароў, 13 жыхароў; 2010 год — 5 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads