Азарычы (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аза́рычы[1] — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Валішчанскага сельсавету. На паўднёвым усходзе вёскі праходзіць аўтастрада Івацэвічы — Столін Р6. У вёсцы ёсьць крама тавараў паўсядзённага попыту[2], аддзяленьне сувязі. Вёска — малая радзіма літаратара Сяргея Мікалаевіча Баран[3].
Remove ads
Гісторыя
- 1557 г. — першая згадка, вёска Азарычы — каралеўскае ўладаньне.
- XVIII ст. — селішча пераходзіць да Агінскіх.
- Канец XVIII ст. — на сродкі Міхала Казімера Агінскага будуецца ўніяцкая царква.
- Пасьля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) увайшла ў склад Расейскай імпэрыі[4].
- 1796 г. — улучаная ў склад Пінскага павету Менскай губэрні[4].
- 1866 г.[4] — пры падтрымцы Пуслоўскіх, уладальнікаў маёнтку, будуецца Пакроўская царква (зруйнавана ў 1960-я гады).
- 1860-я гг. — у вёсцы налічвалася 40 гаспадарак.
- 1880-я гг. — 45 двароў[4].
- 1897 г. — 102 двары[4].
- 1921 г. — ўключаная ў склад Целяханскай гміны Косаўскага павету Палескага ваяводзтва Польшчы[4].
- 1935 г. — перададзеная ў склад Івацэвіцкага павету.
- 1940 г. — улучная ў склад Калонскага сельсавету Целяханскага раёну Пінскай вобласьці[4].
- 1941 г. — у вёсцы налічвалася 160 гаспадарак.
- Люты 1944 г. — фашысты зьнішчылі 16 гаспадарак, забілі 17 чалавек.
- 1964 г. — здадзена ў эксплюатацыю новая школа на 280 месцаў[5].
- У 1969 годзе цэнтар калгасу імя Жданава[4].
Remove ads
Насельніцтва
Славутасьці
Непадалёк ад вёскі знаходзяцца:
- Агінскі канал (1767—1783 гг.)[6].
- Нямецкія абарончыя збудаваньні Першай сусьветнай вайны (1915—1918 гг.)[6].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads