Азарычы (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Азарычы (Берасьцейская вобласьць)
Remove ads

Аза́рычы[1]вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Валішчанскага сельсавету. На паўднёвым усходзе вёскі праходзіць аўтастрада ІвацэвічыСтолін Р6. У вёсцы ёсьць крама тавараў паўсядзённага попыту[2], аддзяленьне сувязі. Вёска — малая радзіма літаратара Сяргея Мікалаевіча Баран[3].

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

  • 1557 г. — першая згадка, вёска Азарычы — каралеўскае ўладаньне.
  • XVIII ст. — селішча пераходзіць да Агінскіх.
  • Канец XVIII ст. — на сродкі Міхала Казімера Агінскага будуецца ўніяцкая царква.
  • Пасьля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) увайшла ў склад Расейскай імпэрыі[4].
  • 1796 г. — улучаная ў склад Пінскага павету Менскай губэрні[4].
  • 1866 г.[4] — пры падтрымцы Пуслоўскіх, уладальнікаў маёнтку, будуецца Пакроўская царква (зруйнавана ў 1960-я гады).
  • 1860-я гг. — у вёсцы налічвалася 40 гаспадарак.
  • 1880-я гг. — 45 двароў[4].
  • 1897 г. — 102 двары[4].
  • 1921 г. — ўключаная ў склад Целяханскай гміны Косаўскага павету Палескага ваяводзтва Польшчы[4].
  • 1935 г. — перададзеная ў склад Івацэвіцкага павету.
  • 1940 г. — улучная ў склад Калонскага сельсавету Целяханскага раёну Пінскай вобласьці[4].
  • 1941 г. — у вёсцы налічвалася 160 гаспадарак.
  • Люты 1944 г. — фашысты зьнішчылі 16 гаспадарак, забілі 17 чалавек.
  • 1964 г. — здадзена ў эксплюатацыю новая школа на 280 месцаў[5].
  • У 1969 годзе цэнтар калгасу імя Жданава[4].
Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 368 чалавек
  • 1999 год — 486 чалавек
  • 1990 год — 443 чалавек, 210 двароў
  • 1969 год — 935 жыхароў, 227 двароў[4]
  • 1921 год — 385 жыхароў, 52 двары[4]
  • пачатак XX стагодзьдзя — 1028 жыхароў, 114 двароў[4]

Славутасьці

Непадалёк ад вёскі знаходзяцца:

  • Агінскі канал (1767—1783 гг.)[6].
  • Нямецкія абарончыя збудаваньні Першай сусьветнай вайны (1915—1918 гг.)[6].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads