Алекс Мэрэт

італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Алекс Мэрэт
Remove ads

А́лекс Мэрэ́т (па-італьянску: Alex Meret; нар. 22 сакавіка 1997 году) — італьянскі футбаліст, брамнік клюбу «Напалі» і нацыянальнай зборнай Італіі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

У сэзоне 2015—2016 гадоў Мэрэт, як выхаванец клюбу «Ўдынэзэ», быў пераведзены ў першую каманду ў якасьці другога галкіпэра пасьля Арэстыса Карнэзіса. Дэбютаваў у прафэсійным футболе 2 сьнежня 2015 году матчы Кубка Італіі супраць «Аталянты». У ліпені 2016 году Мэрэт быў выпраўлены ў арэнду ў клюб Сэрыі Б СПАЛ[4]. Па вяртаньні з арэнды зноў быў накіраваны ў СПАЛ на яшчэ адзін сэзон[5].

5 ліпеня 2018 году брамнік прыяднаўся да «Напалі» з 30 чэрвеня 2023 году. Сума трансфэру, узгодненая з «Удынэзэ», складала 35 мільёнаў эўра[6][7]. Гулец дэбютаваў у эўрапейскіх турнірах 14 лютага 2019 году ў выязным пераможным матчы зь лікам 3:1 над швайцарскім «Цюрыхам» у першай двубойнай сустрэчы 1/8 фіналу Лігі Эўропы[8][9]. Цягам першых двух сэзонаў у «Напалі» адбывалася ратацыя Мэрэта разам з калюмбійцам Давідам Асьпінам. Аднак пад кіраўніцтвам новага трэнэра клюбу Джэнара Гатуза італьянец часьцей апынаўся на лаўцы запасных да перапынку ў сэзоне з чыньніку пандэміі каранавірусу ў сакавіку 2020 году. Па дыскваліфікацыі Асьпіны перад фінальным матчам Кубка Італіі супраць «Ювэнтусу» Мэрэт зноў выйшаў у стартавым складзе і дапамог камандзе здабыць кубак краіны. У далейшым Мэрэт зноў ратаваўся з Асьпінам. Пры Лючана Спалецьці брамнік зноў стаў другім галкіпэрам каманды, пераважна баронячы браму толькі ў Лізе Эўропы і Кубку Італіі.

З сэзону 2022—2023 гадоў пасьля таго, як Асьпіна пакінуў клюб, Мэрэт стаў галоўным брамнікам каманды. Ён сыграў важкую ролю ў тым, каб нэапалітанскі клюб здабыў тытул чэмпіёну Італіі.

Міжнародная

У сакавіку 2017 году, пасьля ўражлівых выступаў у складзе СПАЛ у Сэрыі Б, Мэрэт быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Італіі дзеля ўдзелу ў кваліфікацыі чэмпіянату сьвету на матч супраць зборнай Альбаніі і таварыскі матч супраць зборнай Нідэрляндаў[10]. Брамнік дэбютаваў у асноўным складзе зборнай пад кіраўніцтвам трэнэра Рабэрта Манчыні 18 лістапада 2019 году, выйшаўшы на замену Сальваторэ Сырыгу ў хатнім пераможным матчы супраць зборнай Армэніі ў апошнім адборачным матчы Італіі да чэмпіянату Эўропы 2020 году[11].

Remove ads

Дасягненьні

«Напалі»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads