Сальваторэ Сырыгу
італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сальвато́рэ Сы́рыгу (па-італьянску: Salvatore Sirigu; нар. 12 студзеня 1987 году, Нуора, Італія) — італьянскі футбаліст, брамнік. Колішні гулец нацыянальнай зборнай Італіі.
Remove ads
Кар’ера
Сальваторэ Сырыгу пачаў кар’еру ў моладзевых камандах «Росада» й «Сынісколя», адкуль перайшоў у іншы моладзевы клюб, «Пуры й Форт». У 2002 годзе Сырыгу прайшоў прагляд у «Кальяры», але ўжо праз тыдзень ён быў «забракаваны»[3]. У тым жа годзе ён прайшоў прагляд у «Вэнэцыі», і застаўся ў клюбе да 2005 году, выступаючы за моладзевы склад каманды. 22 жніўня 2004 году пасьля матчу Кубка Італіі супраць «Трыестыны» ў крыві Сырыгу быў знойдзены тэстастэрон-эпітэстастэрон са значэньнем 6, пры норме ў адну адзінку, за гэта галкіпэр мог быць дыскваліфікаваны на 8 месяцаў, чаго аднак ня здарылася з-за аналізу ягонай генэтычнай будовы цела[4].
«Палерма»
У 2005 годзе Сырыгу перайшоў у «Палерма», стаўшы асноўным брамнікам моладзевага складу каманды й трэцім галкіпэрам асновы клюбу. 8 лістапада 2006 году ён дэбютаваў у складзе «расанэра» ў матчы Кубка Італіі супраць «Сампдорыі» (1:0). Наступныя два гады правёў у арэндах у італьянскіх клюбаў.
У 2009 годзе Сырыгу вярнуўся ў «Палерма» на ролю зьменшчыка асноўнага брамніка каманды, Рубіньнё. Пасьля некалькіх няўдалых матчаў бразыльца, у склад быў пастаўлены Сырыгу. Ён дэбютаваў у Сэрыі А ў матчы супраць «Ляцыё» (1:1), некалькі разоў выратаваўшы сваю каманду. У наступнай гульні супраць «Ювэнтусу» (2:0), ён выступіў беспамылкова[5]. Пасьля гэтых матчаў Сырыгу цьвёрда стаў галкіпэрам нумар адзін у камандзе й працягнуў кантракт з клюбам да 2015 году з штогадовай заработнай платай у 135 тыс. эўра[6]. У чэрвені 2011 году Сырыгу выказаў жаданьне застацца ў складзе «Палерма»[7].
«Пары Сэн-Жэрмэн»
28 ліпеня 2011 году гулец падпісаў кантракт з францускім клюбам «Пары Сэн-Жэрмэн» тэрмінам на 4 гады[8][9].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
28 лютага 2010 году Сырыгу быў выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Італіі на матч супраць зборнай Камэруну[10]. Усю гульню Сальваторэ правёў на лаве запасных. Першы матч за нацыянальную зборную згуляў 10 жніўня 2010 году супраць зборнай Кот д’Івуару (0:1).
Дасягненьні
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2013, 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Францыі: 2015, 2016
- Уладальнік Кубка францускай лігі: 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2013, 2014, 2015, 2016
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads