Алесь Дуброўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Але́сь Дубро́ўскі (Алéсь Дубро́ўскі-Саро́чанкаў у публікацыях паэтычных твораў; сапр. Аляксандар Уладзіміравіч Дуброўскі; 1976, Наваградак) — беларускі паэт, філёляг, тэоляг, прэзьбітар.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Псэўданімы ...

Вершы друкаваліся ў газэтах  і часопісах, у калектыўных зборніках і анталёгіі беларускай паэзіі XX стагодзьдзя «Краса і сіла».

Аўтар кніг паэзіі «Паміж небам і багнаю» (1997), «Эстэтыка маўчаньня» (2011), «На тонкай нітачцы» (2021), манаграфіі «Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша» (2006), зборнікаў багаслоўскіх дасьледаваньняў і рэлігійнай публіцыстыкі, укладальнік вучэбных дапаможнікаў.

Сябра рэдкалегіі часопісу «Бярозка» і навуковага савету зборніка міжканфэсійных і міждысцыплінарных дасьледваньняў «Збожжа».

Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 18 лістапада 1976 г. у Наваградку. З 1981 г. жыве ў Менску.[1]

Закончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1998), магістратуру (1999) і асьпірантуру (2002) па катэдры тэорыі літаратуры, і Тэалягічны інстытут Саюза хрысьціянаў веры эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь (2003). Кандыдат філялягічных навук, дацэнт. Доктар тэалёгіі, прэзьбітар.[2]

З 1993 па 1995 год працаваў зь перапынкам у рэдакцыі часопіса «Першацьвет» (быў старшынёй літаб’яднаньня і рэдактарам адзьдзела прозы),[1] настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школе (1998), выкладчыкам і загадчыкам вячэрняга адзьдзяленьня Тэалягічнага інстытуту Саюзу хрысьціянаў веры эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь (2000—2004), дацэнтам катэдры журналістыкі Інстытуту парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва (2005—2010), дацэнтам катэдры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэту журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2010—2021).[2]

Асноўныя напрамкі навуковых дасьледаваньняў: вершазнаўства, функцыянальная стылістыка, тэорыя рэдагаваньня.[3]

Сябра рэдкалегіі часопісу «Бярозка» і навуковага савету зборніка міжканфэсійных і міждысцыплінарных дасьледваньняў «Збожжа»[4].

Remove ads

Літаратурная творчасьць

Вершы друкаваліся ў газэтах  і часопісах «Чырвоная зьмена», «Літаратура і мастацтва», «Полымя», «Маладосьць», «Нёман», «Першацьвет», «Бярозка» і іншых, у калектыўных зборніках і анталёгіі беларускай паэзіі XX стагодзьдзя «Краса і сіла».

Першы зборнік — «Паміж небам і багнаю» (1997) — выйшаў у Бібліятэцы часопіса «Маладосьць». Падзел кнігі на разьдзелы зроблены паводле храналягічнага прынцыпу — згодна з часам напісаньня вершаў, і паводле канцэпцыі кнігі — згодна зь лёгікай духоўнага разьвіцьця лірычнага героя.[5]

Другая кніга — «Эстэтыка маўчаньня» (2011) — адрозьніваецца шырынёй дыяпазону інтанацый: ад іроніі (разьдзел «Пародыі без арыгіналаў») да філязофска-багаслоўскай сур’ёзнасьці (лірычная паэма «Новае неба»). Праз усю кнігу праходзіць матыў Слова і маўчаньня.[2] На думку паэткі Вікі Трэнас, «галоўнае ў кнізе — адчуванне няспыннага працэсу мысьлення і вельмі датклівага стаўлення да Слова, бо з Яго, як вядома з Бібліі, усё і пачалося.»[6]

Найноўшая кніга паэзіі — «На тонкай нітачцы» — вышла ў 2021 годзе ў выдавецтве «Галіяфы». Яна спалучае ў сабе непасрэднасьць сьветасузіраньня з глыбінёй філязофскіх абагульненьняў.[7]

Вершы перакладаліся на расейскую і італійскую[8] мовы.

Remove ads

Багаслоўе

Тэма доктарскай дысэртацыі па тэалёгіі — «Пратэстанцкі фундамэнталізм на постсавецкай прасторы: багаслоўская рэфлексія і пэрспэктывы пераадоленьня» (2015).

Асноўны зьмест багаслоўскіх тэкстаў А. Дуброўскага — крытыка пратэстанцкага фундамэнталізму і дасьледаваньні на памежжы літаратуразнаўства і тэалёгіі, напр. кніга «Религия, преодолевающая себя». Фундамэналізму, у прыватнасьці, прысьвечана кніга «Ревность по вере? Два взгляда на фундаментализм», напісаная ў суаўтарстве са сьвятаром Цімафеем Алфёравым. У ёй А. Дуброўскі разглядае праблему пратэстанцкага фундамэнталізму, у той час як Ц. Алфёраў піша пра фундамэнталізм у праваслаўі.

Найбольшы ўплыў на аўтара зрабілі працы Паўля Ціліха, Ганса Кюнга, Іяхіма Ераміяса, Джэймса Дана, Дэвіда Боша, Н. Т. Райта; у пэўнай ступені — Карла Барта, Дытрыха Банхёфэра, Рудольфа Бультмана і інш.

Таксама А. Дуброўскі актыўна зьвяртаецца да казані. Найбольш публікацыяў у гэтым жанры — у пецярбурскай газэце «Мирт»,[9] а таксама на старонцы аўтара ў Фэйсбуку.

Кнігі

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads