Алесь Камароўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́сь Камаро́ўскі (нар. 1 сакавіка 1947, вёска Мікалаеўшчына, Стаўпецкі раён, Баранавіцкая вобласьць) — беларускі пісьменьнік, паэт, адзін зь першых беларускамоўных спартовых камэнтатараў[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Мікалаеўшчына ў сям’і рабочага. Навучаўся ў Мікалаеўшчынскай сярэдняй школе. Скончыў беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1970). Служыў у Савецкай Арміі камандзірам узводу (1970—1971). Быў загадчыкам аддзелу Менскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна (1971—1973), навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музэю Якуба Коласа (1973—1976), працаваў загадчыкам аддзелу ў Рэспубліканскім праўленьні аматараў кнігі БССР (1976—1979), на беларускім тэлебачаньні (1979—1990). Зь 1990 г. — загадчык аддзела крытыкі і мастацтва часопіса «Маладосць». Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.
Remove ads
Творчасьць
Дэбютаваў вершамі ў 1961 годзе (газэта «Раніца»). Аўтар кніг «Пачатак» (1975), «Зямля маіх надзей» (вершы і паэмы, 1988), аповесьцяў «Ахілесава пята», «Адкрытая тайна» (1979), «Заварожаны мяч» (1989), «Пенальці» (2000) («Ураджай»), «Моц духу» (2014) («Маладосьць»), «Прывід мінулага» (2015) («Полымя»), «Радаслоўны лісток» (2015) («Полымя»), «Сны каштанавых алей» (2017) («Маладосьць»), «Удар залатой буцы» (2018) («Полымя»).
У 2019 годзе плянуе выдаць кнігу «Смаку не абабрацца», якая стане ягонай першай кулінарнай аповесьцю і будзе складацца з успамінаў пра стравы і рэцэпты зь яго малой радзімы — Мікалаеўшчыны[2].
Remove ads
Літаратура
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads