Аляксей Марачкін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксе́й Анто́навіч Ма́рачкін (нарадзіўся 30 сакавіка[3][4] 1940, в. Папоўшчына, цяпер Новая Слабада Чэрыкаўскага раёну[5]) — беларускі мастак, жывапісец, пэдагог, грамадзкі дзяяч. Псэўданім: Алесь Мара.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага пэдагагічнага інстытуту (1962). Працаваў па разьмеркаваньні ў вёсцы Рубель Столінскага раёну, служыў у Пячах пад Барысавам. Пасьля войска і двух гадоў працы настаўнікам у СШ № 4 г. Жодзіна паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (скончыў у 1972).
Сябра Саюзу мастакоў (з 1974). Пэўны час працаваў у Менску як вольны мастак, пасьля — галоўным мастаком Мастацкага фонду (1982—1986). У 1988—1997 гг. працаваў у Беларускай акадэміі мастацтваў, выкладаў, з 1990 году загадваў катэдрай жывапісу. Паводле палітычных матываў быў вымушаны пакінуць пасаду ў 1997 годзе[4].
Сябра аргкамітэту БНФ у 1988—1989 гадох, сябра БНФ з 1989, сябра Сойму з 1989 па цяперашні час, сакратар Управы БНФ (1989—1993), старшыня камісіі па культуры БНФ. У 1990 годзе балятаваўся ў Вярхоўны Савет БССР.
Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня мастацкай суполкі «Пагоня» (з 1991).
Старшыня міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“» (2005—2009).
У 2009 годзе ўвайшоў у грамадзкі арганізацыйны камітэт «Міленіюм Літвы». У звароце арганізацыйнага камітэту паведамлялася, што назва Літва датычыцца старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі[6].
Жанаты, мае сына, унукаў.
Remove ads
Творчасьць
Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 году. Працуе пераважна ў станкавым жывапісе ў жанрах партрэту, тэматычнай карціны, краявіду і нацюрморту.
Працы А. Марачкіна захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, у музэях і прыватных галерэях Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, ЗША.
Узнагароды
Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны за высокія дасягненьні ў справе нацыянальнага адраджэньня, прапаганду культурнай спадчыны беларускага народу (1992). Двойчы адмовіўся ад ганаровага дзяржаўнага званьня: «Заслужаны мастак БССР» у 1989 годзе, пратэстуючы супраць сыстэмы дзяржаўнага патранату і кантролю за мастацтвам, і «заслужаны мастак Рэспублікі Беларусь» у 1995 на знак пратэсту супраць антыбеларускай і антыдэмакратычнай палітыкі Аляксандра Лукашэнкі[4].
- Фота з адкрыцця персанальнай выставы Аляксея Марачкіна ў арт-галерэі «Мастацтва» 22 лістапада 2013 году
- З паэтам Генадзем Бураўкіным
- З мастаком Георгіем Скрыпнічэнкай
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads