Алесіё Чэрчы

італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Алесіё Чэрчы
Remove ads

Алесіё Чэрчы (па-італьянску: Alessio Cerci; нар. 23 ліпеня 1987 году, Вэлетры, Італія) — колішні італьянскі футбаліст, паўабаронца й нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Італіі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец футбольнай школы «Ромы». Дарослую футбольную кар’еру распачаў у 2003 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якім правёў тры сэзоны, аднак зайграць ня здолеў, правёўшы за гэты час толькі пяць матчаў за галоўную каманду ва ўсіх турнірах. Таму з 2006 па 2009 гады Чэрчы па сэзоне гуляў на правах арэнды ў некаторых клюбах, пасьля чаго вярнуўся ў «Рому», дзе правёў яшчэ адзін сэзон, але зноў замацавацца ў асноўным складзе ня здолеў, выступаючы пераважна ў Лізе Эўропы.

Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу «Фіярэнтыны», у склад якой далучыўся 26 жніўня 2010 году. Згуляў за «фіялак» наступныя два сэзоны сваёй кар’еры. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Фіярэнтыны», быў асноўным гульцом каманды.

Да табару «Тарына» далучыўся 23 жніўня 2012 году. У новым клюбе стаў лідэрам каманды, атрымаўшы запрашэньне ў зборную краіны. 1 верасьня 2014 году Чэрчы падпісаў трохгадовы кантракт з чэмпіёнам Гішпаніі клюбам «Атлетыка»[2]. Сума трансфэру засталася невядомай.

5 студзеня 2015 году паводле дамовы «Атлетыка» зь «Мілянам» Алесіё перайшоў у італьянскі клюб на правах арэнды тэрмінам на 18 месяцаў, у адваротным кірунку перайшоў Фэрнанда Торэс.

Міжнародная

22 сакавіка 2013 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Італіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Бразыліі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads