Алешандрэ Пату

бразыльскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Алешандрэ Пату
Remove ads

Алешандрэ Радрыгес да Сылва (па-партугальску: Alexandre Rodrigues da Silva; нар. 2 верасьня 1989 году, Пату-Бранку, Бразылія) — бразыльскі нападнік. Колішні гулец нацыянальнай зборнай Бразыліі. Выхаванец школы бразыльскага «Інтэрнасьёналу». У жніўні 2007 году італьянскі «Мілян» абвесьціў аб куплі ў «Інтэрнасьёналу» Пату за 22 мільёны эўра.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

«Інтэрнасьёнал»

У 2006 годзе Алешандрэ стаў чэмпіёнам Бразыліі ва ўзроставай катэгорыі да 20 гадоў. Пасьля таго як «Інтэрнасьёнал» атрымаў перамогу ў розыгрышы Кубка Лібэртадорэс і з каманды сышлі шматлікія лідэры, клюб займеў праблемы з нападнікамі. Гэта прымусіла зьвярнуць увагу галоўнага трэнэра Абэля Брагу на ўласную школу. Адтуль прыцягнулі ў асноўны склад на той момант найлепшых маладых нападнікаў Паўднёвай Амэрыкі — Алешандрэ Пату й Луіса Адрыяну.

Гэтыя двое гульцоў па-сапраўднаму раскрыліся ў другой палове сэзону. Дэбют Пату ў чэмпіянаце Бразыліі адбыўся 26 лістапада ў матчы супраць «Палмэйрасу». «Інтэрнасьёнал» разграміў суперніка зь лікам 4:1, а Пату зрабіў тры дзейсныя перадачы й забіў сам адзін гол.

«Мілян»

2 жніўня 2007 году «Мілян» абвесьціў аб куплі Алешандрэ. За яго была выплачана мінімальная сума, абумоўленая ў кантракце футбаліста з клюбам з Порту-Алегры, то бок 22 мільёны эўра.

Першую частку новага сэзону ў «Міляне» Пату вымушаны быў правесьці па-за гульнёй. Аднак малады бразылец прымаў удзел у таварыскіх матчах новага клюбу. 13 студзеня 2008 году ў складзе «Міляну» Алешандрэ правёў свой ​​першы матч і забіў адзін гол.

«Карынтыянс»

Перйшоў у «Карынтыянс» у студзені 2013 году, Алешандрэ абышоўся бразыльскаму гранду ў 15 млн эўра.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

26 сакавіка 2008 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Бразыліі, забіўшы адзіны гол у матчы супраць зборнай Швэцыі.

Дасягненьні

«Інтэрнасьёнал»:

  • Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі: 2007
  • Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2006

«Мілян»:

«Карынтыянс»:

«Арланда Сіці»:

  • Уладальнік Кубка ЗША: 2022

«Сан-Паўлу»:

  • Уладальнік Кубка Бразыліі: 2023

Бразылія:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads