Алешкавічы
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́шкавічы[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 200 м ад правага берага ракі Градаўка, за 2 км на ўсход ад аўтадарогі Берасьце — Каменюкі (Р83), за 17 км на поўдзень ад Камянцу, за 16 км на поўнач ад Берасьця, за 27 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Берасьце — Баранавічы. Уваходзіць у Відамлянскі сельсавет.
Remove ads
Гісторыя
- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў Турнаўскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі вёска ў складзе маёнтку Дзяменічы, уласнасьць Баяроўскай, 298 рэвіскіх душ.
- 1897: паводле перапісу 59 двароў, 475 жыхароў, хлебазапасная крама, карчма.
- 1905: у вёсцы 543 жыхары.
- 1921: вёска ў складзе Турнаўскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Турнаўскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 76 двароў, 231 жыхар.
- 1949: арганізаваны калгас «Свабодная Праца», дзейнічала пачатковая школа.
- 1950: 98 двароў, 353 жыхары.
- 1954: у Відамлянскім сельсавеце.
- 1956: у калгасе «Перамога».
- 1959: 289 жыхароў.
- 1970: 245 жыхароў.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 65 жыхароў
- 2005 год — 60 жыхароў, 41 двор[3]
- 1999 год — 93 жыхары
Інфраструктура
У складзе ААТ «Агра-Турна». У вёсцы працуе крама. Маецца помнік на магіле 18 партызан дывізіі Каўпака, якія загінулі 22—23 сакавіка 1944 году.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads