Алешчаняты
вёска ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алешчаня́ты[1] (таксама сустракаецца — Алешчыня́ты[1]) — вёска ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавету.
Remove ads
Геаграфія
Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на поўначы цячэ рака Заходняя Бярэзіна (прыток Нёману). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Роўкавічы, Куцяняты і далей па шашы Валожын — Гародзькі.
Пляніровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход уздоўж ракі і забудаванай аднабакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
У 1897 годзе вёска, 14 двароў, у Вішнеўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. З 1921 году ў складзе Польшчы, 17 двароў. З лістапада 1939 году ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 году да 5 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй.
У 1950 годзе створаны калгас, потым у складзе калгасу «Перамога» (цэнтар — в. Філіпіняты). Вёска знаходзілася ў Забрэскім сельсавеце Валожынскага раёну Маладэчанскай.
З 20 студзеня 1960 году ў Менскай вобласьці, з 25 сьнежня 1962 году ў Маладзечанскім, з 6 студзеня 1965 году ў Валожынскім раёнах. 12 лістапада 1966 году да вёскі далучана в. Ясянішкі. Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Забрэскага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 1897 — 94 чалавек
- 1904 — 97 чалавек
- 1908 — 88 чалавек
- 1921 — 82 чалавек
- 1959 — 71 чалавек
- 1994 — 26 чалавек
- 2009 — 15 чалавек[3]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads