Альбін Экдаль

швэдзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Альбін Экдаль
Remove ads

Альбін Экдаль (па-швэдзку: Albin Ekdal; нар. 28 ліпеня 1989 году, Стакгольм, Швэцыя) — швэдзкі футбольны паўабаронца, гулец клюбу «Юргордэн» і нацыянальнай зборнай Швэцыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Прафэсійную кар’еру Альбін Экдаль пачаў у 2007 року ў складзе стакгольмскага «Бромапойкарна». 23 траўня 2008 заключыў 4-гадовую дамову з турынскім «Ювэнтусам». Дэбют у Сэрыі А адбыўся 18 кастрычніка 2008 году ў матчы супраць «Напалі», у якім ён выйшаў на поле на 75-й хвіліне, замяніўшы Крыстыяна Поўльсэна. 15 ліпеня 2009 «Сіена» ўзяла Экдаля ў арэнду на сэзон. Альбін згуляў у 27 матчах за клюб і забіў 1 гол, аднак клюб тым ня меней вылецеў з Сэрыі А. 28 чэрвеня 2010 «Ювэнтус» прадаў 50% сваіх правоў на Экдаля «Балёньні» з умовай, што кожны год абодва клюбы будуць узгадняць умовы ягонага выступу ў наступным сэзоне. 21 жніўня 2011 абодва ўладальнікі прадалі Экдаля клюбу Сэрыі А «Кальяры».

Міжнародная

Экдаль дэбютаваў за зборную Швэцыі 10 жніўня 2011 ў таварыскім матчы са зборнай Украіны.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads