Альшанікі 1

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альша́нікі 1[1]вёска ў Круглянскім сельсавеце Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Тапанаміка назвы

Назва вёскі паходзіць ад назвы дрэва — альха.[2]

Геаграфія

Вёска знаходзіцца прыкладна за 5 км на ўсход ад гарадзкога пасёлку Круглае. Разьмешчана на беразе рэчкі Сітня. Вёска ляжыць у межах Аршанска-Магілёўскай і Цэнтральна-Бярэзінскай раўнін.

Гісторыя

У 1764 годзе ўладаром вёскі зьяўляўся Грушэцкі. На той час вёска ўваходзіла ў Аршанскі павет Магілёўскага ваяводзтва.

Да 17 ліпеня 1924 году вёска ў складзе Круглянскага раёну, уваходзіла у склад Аршанскай акругі Магілёўскай губэрні[3].

Насельніцтва

  • 2010 год — 18 чалавек
  • 2007 год — 19 чалавек
  • 1999 год — 23 чалавекі

Сельская гаспадарка

Першыя калгасы на тэрыторыі вёскі зьявіліся ў 1930—1932 гады. Да 1952 году на тэрыторыі гаспадаркі існавалі калгасы «Чырвоны араты» і «VI Партзьезд». У 1952 годзе адбылося аб’яднаньне калгасаў у адзін — «Калгас імя Дзімітрава».

Сёньня вёска ў складзе МТФ «Альшанікі» (былы СВК «Калгас імя Дзімітрава»). У калгасе працуе 30 чалавек, абслугоўваючых 751 галаву буйнога рагатага скату.[4]

Адукацыя і вольны час

На тэрыторыі вёскі знаходзяцца:

  • Вучэбна-пэдагагічны комплекс «Дзіцячы садок — пачатковая агульнаадукацыйная школа» на базе Альшаніцкай пачатковай школы (з 2010);
  • Цэнтар сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва (з 2010);
  • На базе сялянскага клюбу дзейнічае ансамбль «Лянок», які прымае ўдзел у канцэртах, ва ўсіх кутках Кругляншчыны і ў Магілёве. Ансамбль часта запрашаюць для правядзеньня народных абрадаў на вясельлях і іншых мерапрыемствах.[4]
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads